Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Гісторыя развіцця бібліятэчнай справы ў горадзе Наваполацку пачынаецца з 1960 года, калі ў пасёлку Полацкі быў арганізаваны пункт выдачы літаратуры ад гарадской бібліятэкі горада Полацка. Да ліпеня 1962 года чытачоў абслугоўвала перасовачная бібліятэка горада Полацка.

З ліпеня 1962 года пачынаецца гісторыя Полацкай гарадской бібліятэкі № 3. Размяшчалася яна ў адным з моладзевых інтэрнатаў па вуліцы 5-я Лінія. З лістапада бібліятэка пачала абслугоўванне чытачоў. Горад рос, і разам з ім расла і бібліятэка. Спачатку яна пераехала ў кнігарню, потым некаторы час працавала ў Палацы культуры нафтавікоў.

У верасні 1965 года за прапаганду творчасці У. Маякоўскага Полацкай гарадской бібліятэцы № 3 было прысуджана яго імя.

У лістападзе 1966 года адкрыта другая па ліку бібліятэка імя Я. Коласа.

1 ліпеня 1965 года дзіцячае аддзяленне пры Полацкай гарадской бібліятэцы № 3 ператворана ў першую дзіцячую бібліятэку імя С. Я. Маршака.

На падставе загаду № 46 па Наваполацкаму гарадскому аддзелу культуры ад 28 кастрычніка 1975 года і ў адпаведнасці з рашэннем гарадскога выканаўчага камітэта дэпутатаў працоўных ад 9 кастрычніка 1975 года № 268 усе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 1976 года былі аб'яднаны ў адзіную цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. У сувязі з гэтым бібліятэка імя Маякоўскага атрымала статус цэнтральнай бібліятэкі і стала выконваць функцыі метадычнага цэнтра. На яе базе былі арганізаваны аддзелы камплектавання, апрацоўкі і захоўвання фонду, методыка-бібліяграфічны аддзел.

У 1977 годзе ў бібліятэках сістэмы наладжана каардынацыя работы з моладзевымі працоўнымі інтэрнатамі. У практыку работы бібліятэк увайшло сістэматычнае правядзенне чытацкіх канферэнцый сярод працоўнай моладзі горада па мастацкіх творах савецкіх пісьменнікаў.

1 лістапада 1978 года ў першым мікрараёне горада адкрыла дзверы для юных навапалачан яшчэ адна дзіцячая бібліятэка. З 1985 года яна стала насіць імя А. С. Пушкіна. У бібліятэцы створаны музей-экспазіцыя, прысвечаны жыццю і творчасці паэта.

Для больш якаснага абслугоўвання ў 1980 годзе бібліятэкі сістэмы атрымалі бібліёбус.

У 1985 годзе бібліятэкам-філіялам гарвыканкамам былі прысвоены імёны К. Сіманава (філіял № 2), М. Шолахава (філіял № 5), дзіцячай бібліятэцы-філіялу № 4 імя А. С.Пушкіна.

У 1997 годзе сістэма бібліятэк пачала ўкараняць у практыку работу па аказанню чытачам дадатковых платных паслуг. Упершыню бібліятэкі пачалі заключаць дамовы з чытачамі на аказанне інфармацыйных паслуг.

З 1999 года сістэма пачала аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў.

У 2001 годзе Наваполацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокія творчыя дасягненні ў галіне бібліятэчнай справы. Кніжны фонд бібліятэк сістэмы стаў апрацоўвацца ў аўтаматызаваным рэжыме.

У рамках сацыяльнага партнёрства ў сістэме ўпершыню прыняты калектыўны дагавор, заключаны паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй ЦБС.

У 2011 годзе Наваполацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ўзнагароджана Ганаровай граматай Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама «За высокія дасягненні ў аказанні платных паслуг насельніцтву на працягу 2011 года».

З 2012 года Наваполацкая ЦБС пачала рэалізоўваць сумесны праект з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі па прадастаўленні доступу для жыхароў горада да электронных баз дадзеных.

У 2014 годзе ЦБС г. Наваполацка першай з сістэм публічных бібліятэк вобласці ажыццявіла пераход на новую аўтаматызаваную бібліятэчна-інфармацыйную сістэму Alis WEB.

У 2016 годзе бібліятэкі сістэмы ўпершыню далучыліся да міжнароднай акцыі «Бібліяноч».

Штогод бібліятэкамі сістэмы абслугоўваецца больш за 30 тысяч гараджан, больш за 11 тысяч з якіх – дзеці да 15 гадоў.

Фонд сістэмы налічвае больш за 450 тысяч адзінак захоўвання, уключаючы друкаваныя выданні і электронныя дакументы.

Структура ЦБС:

arrow Цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага;

arrow Бібліятэка-філіял № 1 імя Я. Коласа;

arrow Бібліятэка-філіял № 2 імя К. Сіманава;

arrow Дзіцячая бібліятэка-філіял № 3 імя С. Маршака;

arrow Дзіцячая бібліятэка-філіял № 4 імя А. Пушкіна;

arrow Бібліятэка-філіял № 6 імя У. Караткевіча;

arrow Бібліятэка-філіял № 8.

 

У горадзе працуюць таксама бібліятэкі:

– Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта;

– музычнага каледжа;

– прафесійна-тэхнічных вучылішчаў;

– сярэдніх школ горада;

– дзіцячай музычнай школы;

– тэхнічныя на вядучых прадпрыемствах горада.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арсеньев, А. Всё о новополоцких библиотеках / А. Арсеньев // Народнае слова. – 2003. – 3 мая. – С. 6.

2. Васильева, Г. Каждый день с новой информацией / Г. Васильева // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 31 сак. – С. 3.

3. Гончар, О. В. История развития библиотечного дела г. Новополоцка / О. В. Гончар // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет. – Новополоцк, 2009. – Вып. 34 : Гуманитарные науки. – С. 19–23.

4. Дерибин, Г. О директоре ЦБС Новополоцка Валентине Павловне Кищенко / Г. Дерибин // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 12 лістап. – С. 1.

5. Дерибина, Е. Чтение – путь к успеху / Е. Дерибина // Информ Плюс (Полоцк). – 2012. – 12 июля. – С. 5.

6. Кищенко, В. П. Знать, чтобы действовать / В. П. Кищенко ; подготовила Г. Васильева // Новая газета (Наваполацк). – 2006. – 23 мая. – С. 2.

7. Мальцев, В. Быть полезным / В. Мальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 13 верас. – С. 2.

8. Новожилова, Н. М. Когда успех – дело общее / Н. М. Новожилова ; беседовала О. Банщикова // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 15 верас. – С. 1, 4.

9. Радько, Н. Книга. Классика может быть брендом / Н. Радько // Новая газета (Наваполацк). – 2015. – 15 сент. – С. 5.

10. Сильваненко, Е. Народ читающий – народ успешный / Е. Сильваненко // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 7 авг. – С. 5.

11. Централизированная библиотечная система г. Новополоцка / подгот. Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2016. – 25 марта. – С. 16.

12. Яскевич, Н. На шаг впереди времени / Н. Яскевич // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 14 верас. – С. 1, 3.