Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Полацкі раён, г. Полацк

Асноўнымі накірункамі развіцця турыстычнай сферы Полацкага рэгіёна з'яўляюцца рэлігійны (паломніцкі) і гісторыка-культурны турызм, наведванне музейных экспазіцый, медыцынскі турызм.

Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці і духоўнасці, і ў такім напрамку ён развіваецца як турыстычны цэнтр.

Для развіцця турыстычнага бізнесу Полацк, безумоўна, мае шэраг пераваг перад іншымі гарадамі Беларусі: ён валодае ўнікальнай гісторыка-культурнай спадчынай, найкаштоўнейшымі архітэктурнымі і археалагічнымі помнікамі. Для турызму і адпачынку маюцца выдатныя ўмовы. Да паслуг турыстаў – гасцініцы, рэстараны, кафэ. Выбраць экскурсійны маршрут дапамогуць турыстычныя агенцтвы і бюро.

Штогод каля 400 навучэнцаў школ горада Полацка пераступаюць парог аддзела турызму, краязнаўства і экскурсій ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», дзе разам з вопытнымі педагогамі акунаюцца ў свет рамантыкі і прыгод.

Аддзел запрашае на заняткі ў гурткі і клубы: клуб спартыўнага арыентавання «Эрыдан»; клуб спартыўнага скалалазання «Вертыкаль»; турысцка-спартыўны клуб «Арго»; турысцкія гурткі: «Першапраходцы», «Скиталец», «Экстрымалы», «Юны турыст», «Вандроўнiкi», «Валацугi»; пошукава-краязнаўчы клуб «ПАМЯЦЬ»; краязнаўча-даследчы клуб «Полацкія лабірынты»; краязнаўчыя гурткі: «Слова Вялеса», «Рубон», «Кола часу», «Музейная справа»; турысцка-краязнаўчы гурток «Эверэст».

Тураператарскую і турагенцкую дзейнасць у горадзе ажыццяўляюць арганізацыі: аддзел турызму, краязнаўства і экскурсій ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі », аддзел спорту і турызму Полацкага райвыканкама, філіял «Полоцкое бюро путешествий и экскурсий», турыстычная кампанія «БелЮнікс» , ПТУП «Авватур», ПТУП «Карына-Тур».

Гарадскімі турысцкімі прадпрыемствамі распрацаваны экскурсійныя праграмы, маршруты па Полацку, Полацкім раёне, блізкім і дальнім замежжы. Аддзел турызму, краязнаўства і экскурсій ажыццяўляе турыстычную дзейнасць па арганізацыі экскурсій па тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.

Вялікі попыт набывае адпачынак у аграсядзібах. Знаходзяцца яны ў маляўнічых мясцінах, дзе ціха і ўтульна. У раёне іх больш за 20, кожная па-свойму адметная. Наведвальнікам прапануецца вялікі спектр паслуг: рыбалка, лазня, магчымасць арганізацыі палявання, нацыянальная кухня і шмат іншых.

Вельмі папулярным з'яўляецца адпачынак на азёрах, дзе праводзяцца розныя акцыі, святы, фестывалі. Створаны добрыя ўмовы для паляўнічага турызму. Вядзецца паляванне на лася, дзіка, ваўка, зайца, бабра, белку, лісіцу, выдру, на балотную і вадаплаваючую дзічыну. Паляўнічыя гаспадаркі раёна дапамагаюць арганізаваць і правесці паляванне, рыбную лоўлю, забяспечваюць камфорт пры пражыванні, правядзенні карпаратыўных мерапрыемстваў.

У летні перыяд працуюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры «Вадналыжнік», «Космас», «Лясная казка», «Лыжнік», «Чайка»

Турыстычная інфраструктура Полаччыны:

arrow гасцінічны комплекс «Славянскі», які размешчаны ў цэнтры г. Полацк. У склад комплекса ўваходзяць: гасцініца Дзвіна, гасцініца базы падрыхтоўкі нацыянальных і рэгіянальных каманд па грэбных відах спорту «Парус»;

arrow гасцініца ААТ «Полацк-Шкловалакно»

arrow прафілакторый ААТ «Полацк-Шкловалакно»

arrow гасцявы дом на Зыгіна;

arrow хостэл Сафія;

arrow базы адпачынку: «Суя», «Щаты», Полацкага раённага ТАА «Скіф», ЧКРУП «Страйк-клуб», «Цішыня», «Duck Lake», «Якаўцы» і іншыя;

arrow аграсядзібы: «Раздолле», «Андрэева хата», «ЯКІМ+МАНЯ», «Белае возера», «Белы прычал», «Лясная», «Вілаграэкатур», «Міхайлаўская затока», «На тым беразе», «Канаші агра», «Лука», «Кентаўр», «Любаша», «Gasienda», «Загарані», «Хутар у Крыніцы»;

arrow загарадныя базы «Янава», «Энергетык»;

arrow домікі для адпачынку ААТ «Полацкбыт»;

arrow дамы паляўнічага: дом паляўнічага і рыбака Дрэтуньскай ваенна-паляўнічай гаспадаркі ПТУП «Ваенахот», дом паляўнічага УЧП паляўнічая гаспадарка «Лебядзінае».

 

Гасцініца «Дзвіна». г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://www.belarushotels.by/Гасцініца «Парус». г. Полац. Фотаздымак з сайта https://www.tripadvisor.ruДзіцячы аздараўленчы лагер «Чайка». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.polotskroo.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алдохина, М. Полочане в числе призёров / М. Алдохина // Полацкі веснік. – 2018. – 28 верас. – С. 16.

2. Березюк, Е. К истокам Руси. И Беларуси / Е. Березюк // Рэспубліка. – 2012. – 9 чэрв. – С. 8–9.

3. Большакова, А. Встретим туристов достойно! / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2018. – 29 чэрв. – С. 2.

4. Большакова, А. Туризм – понятие комплексное / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2012. – 30 сак. – С. 2.

5. Гавяйновіч, В. Убачыць незвычайнае ў звычайным / В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2008. – 14 кастр. – С. 5.

6. Катушонок, Г. Талисман для Полоцка / Г. Катушонок // Информ Плюс. – 2013. – 31 янв. – С. 1.

7. Крученкова, О. Сохраняя – приумножать / О. Крученкова // Народнае газета. – 2012. – 5 мая. – С. 2.

8. Замкоўскі, А. Сельскі турызм: крок за крокам / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2009. – 24 ліп. – С. 4.

9. История и перспективы развития Полоцкого туристического региона // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет. – Новополоцк, 2008. – Вып. 28. – С. 200–202.

10. Малашеня, Л. Город, с которого началась Беларусь / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 6 апр. – С. 6.

11. Малашеня, Л. Достойная оправа для полоцкой жемчужины / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2012. – 19 крас. – С. 7.

12. Марчук, Р. Горад старажытны, горад турыстычны: канцэпцыя развіцця горада Полацка як турыстычнага цэнтра / Р. Марчук // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 27 крас. – С. 23.

13. О туризме – в год культуры / подгот. В. Морозова // Полацкі веснік. – 2016. – 26 студз. – С. 4–5.

14. Царева, Л. Отдыхайте в деревне! / Л. Царева ; беседовала И. Машезова // Полацкі веснік. – 2009. – 12 мая. – С. 10.

15. Чарковская, С. Клубок дорог / С. Чарковская // Полацкі веснік. – 2012. – 10 студз. – С. 4.

16. Чесновицкая, О. Новые проекты / О. Чесновицкая // Полацкі веснік. – 2012. – 10 лют. – С. 1.

17. Энтузиаст погоды не сделает? // Белорусская нива. – 2009. – 24 дек. – С. 1, 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Агроусадьбы Полоцкого района

arrow Полоцк туристический