Альгоўская сельская бібліятэка, аг. Альгова. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 02.04.2019 16:37
18 лістапада 1955 года ў Альгова была заснавана раённая дзіцячая бібліятэка. Гэты дзень і лічыцца днём нараджэння Альгоўскай сельскай бібліятэкі.
У 1965 годзе ў вёсцы быў пабудаваны новы будынак Дома культуры, і для кніг былі выдзелены два вялікія пакоі – кнігасховішча і чытальная зала. І чытачы, і бібліятэкары атрымалі добрыя ўмовы для працы з кнігай. Кніжны фонд вырас да 13000 тыс. экзэмпляраў. Працаваў пункт выдачы кніг пры Нікрапольскай школе.
Вялікі ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, прывіццё любові да літаратуры у дзяцей і падлеткаў унесла Марыя Нікіфараўна Яршова, якая заведвала бібліятэкай 16 гадоў. Пад яе кіраўніцтвам многія маладыя калегі пасціглі ўсе тонкасці бібліятэчнай справы. Пасля яе загадчыцай бібліятэкі стала Валянціна Парусава, а потым Алена Сергіенка.
Заметны ўклад у гісторыі Альгоўскай бібліятэкі пакінула Т. Лук'яненка і О. Палунчанка. Першая стварыла пры бібліятэцы клуб «Флора», які дзейнічае і па сённяшні час, другая актыўна прапагандавала кнігі школьнікам.
У 2003 годзе раённая дзіцячая бібліятэка была пераўтворана ў Альгоўскую сельскую. У 2005 годзе яна пераехала ў будынак Дома быту.
Перыядычныя выданні, рускую і беларускую літаратуру, кнігі для дзяцей, справачныя выданні – усё гэта чытаюць 1250 сельскіх жыхароў, запісаных у бібліятэцы.
Як бібліятэка аграгарадка, акрамя традыцыйных, яна аказвае камп'ютарныя паслугі. А пра клуб сямейнага чытання «Ачаг» ведаюць ва ўсім раёне.
Супрацоўнікамі бібліятэкі прапагандуецца здаровы лад жыцця. Тэматычныя папкі, у якіх змяшчаюцца матэрыялы пра шкоду табакакурэння, алкагалізма, наркотыкі, заўсёды знаходзяць свайго чытача.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Альгова, вул. Цэнтральная, д. 52.
ЛІТАРАТУРА
1. Русланова, Н. Юбилей библиотеки / Н. Русланова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 18 лістап. – С. 2.
2. Столяренко, Н. Добро пожаловать! / Н. Столяренко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2017. – 8 жн. – С. 2.
3. Тимофеева, Т. Книгу ничем не заменишь / Т. Тимофеева // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 14 сак. – С. 4.
4. Шпаковская, Г. Проза и поэзия ольговского библиотекаря / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 1 марта. – С. 1.