Запольская сельская бібліятэка, в. Заполле. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 02.04.2019 16:42
Сваю гісторыю Запольская бібліятэка бярэ з 1929 года, калі ў в. Заполле была адкрыта хата-чытальня. Першым бібліятэкарам тут працавала Ганна Зіноўеўна Дзмітрачэнка. За 79 гадоў існавання ўстановы культуры ў ёй змянілася 16 бібліятэкараў.
Зараз бібліятэкарам тут працуе Зінаіда Чаславаўна Галаўнёва. Бібліятэкар аформіла летапіс гісторыі Запольскай бібліятэкі, матэрыял для якога збірала два гады.
Чытацкую аўдыторыю ўстановы культуры, у асноўным, складаюць настаўнікі і вучні Запольскай школы, а таксама пенсіянеры. Той частцы насельніцтва, якая не можа наведваць бібліятэку, бібліятэкар дастаўляе кнігі на дом.
Заполькая сельская бібліятэка цесна супрацоўнічае з творчымі людзьмі. У ёй часта праходзяць выставы карцін розных мастакоў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчыя сустрэчы.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в.Заполле, вул. Савецкая, д. 33.
ЛІТАРАТУРА
1. Марецкая, Р. Уютный очаг в Заполье / Р. Марецкая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 15 снеж. – С. 2.