Заронаўская сельская бібліятэка, аг. Заронава. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 02.04.2019 16:44
Заронаўская сельская бібліятэка існуе з 1921 года. У той час яна называлася хатай-чытальняй. Загадчыкам тут быў Уладзімір Кірылавіч Салаўёў, а бібліятэкарам – Путрова Лілія Антонаўна.
У сучасны час бібліятэкарам ў Заронаўскай бібліятэцы працуе Іванова Вольга Аляксандраўна. Сваю працоўную дзейнасць яна пачала тут з 1977 года. Бібліятэкар праводзіць шмат масавых мерапрыемстваў, выступленняў перад жыхарамі аддалённых вёсак. Вольга Аляксандраўна стварыла ў бібліятэцы этнаграфічны куток, дзе прадстаўлены работы мясцовых майстроў. Са студзеня 2015 года ў бібліятэцы дзейнічае аматарскае аб'яднанне «Трэці ўзрост», які наведваюць людзі старэйшага ўзросту. Кожную сераду збіраюцца яны ў бібліятэцы, каб пачуць свежыя навіны, паспяваць любімыя песні, паказаць свае рукатворныя вырабы. Разам адзначаюць дні народзінаў членаў аб'яднання.
У 2013 годзе ў Віцебскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў конкурс, па ўмовах якога трэба было скласці бібліяграфічны каталог на вызначаную тэму. Вольга Аляксандраўна склала бібліяграфічны даведнік «Заронаўскі край: што можна прачытаць», куды было зроблена больш 880 запісаў, пачынаючы з 1947 года.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Заронава, вул. Віцебская, д. 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Грибанова, И. Ее любимое Зароново / И. Грибанова // Витебские вести. – 2016. – 18 июня. – С. 24.
2. «Мой любы край – маё Заронава» / падрыхт. А. Захараў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 28 июля. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).
3. Сталярэнка, Н. Цвіце рабіна за акном / Н. Сталярэнка // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 11 крас. – С. 5.