Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Суражская гарпасялковая бібліятэка, г. п. Сураж. Віцебскі раён

Першапачаткова ў Суражы была адкрыта чытальня. Яна размяшчалася ў будынку гарадской управы. Паколькі ў горадзе працавалі 3 пачатковыя мужчынскія школы, 2 жаночыя і 1 яўрэйская, чытальня была запатрабана ў насельніцтва.

У 1924 г., калі Сураж стаў раённым цэнтрам, у адным з пакояў нардома (мясцовага органа кіравання) размясцілася гарадская бібліятэка.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі гарадскі пасёлак пачаў адбудоўвацца нанова, узводзіліся, у асноўным, драўляныя будынкі. Быў пабудаваны клуб, дзе ў адным з пакояў рамясцілася бібліятэка. Першым загадчыкам стаў Сцяпан Андрэеў.

Літаратуру ў бібліятэку прысылаў Віцебскі калектар. Гэта былі кнігі савецкіх пісьменнікаў, руская класіка. Вялікім попытам карысталіся кнігі пра Вялікую Айчынную вайну. Бібліятэка была вельмі запатрабавана.

У 1960 г., калі Сураж перастаў быць раённым цэнтрам, пасялковая бібліятэка перамясцілася ў былы будынак ваенкамата.

Больш 30 гадоў у Суражскай бібліятэцы працавала Людміла Сямёнаўна Чарнігіна (Краўчынская). Шмат гадоў тут працавалі Вера Іванаўна Тарасава, Вольга Афанасьеўна Сябешка, Ала Іванаўна Рыка, Любоў Якаўлеўна Кісялёва.

Зараз загадчыкам ва ўстанове культуры працуе Доўгая Ірына Уладзіміраўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. п. Сураж, вул. Шмырова, д. 22.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вебер, О. Тропинками прошлого / О. Вебер // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 29 ліп. – С. 2.

2. Кухарева, В. Суражской библиотеке – 100 лет / В. Кухарева // Народнае слова. – 2004. – 13 студз. – С. 2.