Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Баброўская сельская бібліятэка-музей Язэпа Мароза – філіял № 5, в. Баброва. Лепельскі раён

У 2007 годзе Баброўскай сельскай бібліятэцы быў прысвоены статус «бібліятэка-музей Язэпа Мароза». Гэта ўстанова размясцілася на другім паверсе Баброўскага сельскага Дома культуры. Яна займае тры пакоі: у адным знаходзіцца музей, у другім – вялікі кніжны фонд, а ў трэцім – чытальная зала.

Эспазіцыя музея прадстаўлена стэндамі, на якіх размешчаны фотаздымкі, дакументы, копіі грамат, атрыманых Я. Марозам на выстаўках дасягненняў сельскай гаспадаркі, артыкулы з перыядычнага друку, матэрыялы ўспамінаў (створаны ў 1996 годзе) і кутком сельскага побыту сям'і Мароза «Скарбы сялянскай хаты» (2002). У кутку прадстаўлены прадметы таго часу: посуд, прас, ступа, маслабойка, дзяжа, калаўрот, драўляныя вёдры, каромысел, сіта, серп, а таксама мэбля: ложак, шафа, стол, табурэты, куфар, саматканыя ручнікі, рамкі з фотаздымкамі сям'і.

Але спачатку гэты музей пачынаў працаваць у Баброўскай школе. Усе прадстаўленыя экспанаты прыносілі дзеці і іх бацькі. Аднак месца ў школе не хапіла і экспанаты вырашылі перадаць сельскай бібліятэцы.

У 2009 годзе бібліятэка-музей налічвала 41 экспанат.

Калекцыя музея разнастайная і выразная. Кожны экспанат дазваляе найбольш поўна і цікава прадставіць жыццё і дзейнасць Язэпа Кандрацьевіча Мароза, які адыграў станоўчую ролю ў распаўсюджванні вопыту арганізацыі даследчай работы ў садаводстве.

У Баброўскай бібліятэцы-музеі акрамя экскурсій адбываюцца мерапрыемствы, якія знаёмяць чытачоў і гасцей з жыццём і дзейнасцю Я. Мароза: гадзіны краязнаўства, пазнавальныя гадзіны, краязнаўчыя вандроўкі, турніры знаўцаў, медыяпрэзентацыі, пасядзелкі і іншыя.

З 2012 года бібліятэкарам працуе Таццяна Рыгораўна Пшанко.

Узначальвае бібліятэку-музей Таццяна Сідарцова.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Баброва, вуліца В. Маргевіч, 11.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарбачоў, М. На радзіме селекцыянера / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2013. – 12 лістап. – С. 6.

2. Дятко, А. Музей Я. Мороза в библиотечном интерьере / А. Дятко // Лепельскі край. – 2008. – 1 ліп. – С. 3.

3. Казлоўская, В. Музей Язэпа Мароза ў бібліятэчным інтэр'еры / В. Казлоўская // Краязнаўчая газета. – 2009. – № 27. – С. 1.

4. Курбака, Н. Бібліятэкі-музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці / Н. Курбака // Краязнаўчая газета. – 2012. – № 8. – С. 1–2.

5. Міхно, У. Цуды... пад лаўкаю / У. Міхно // Лепельскі край. – 2016. – 11 лістап. – С. 2

6. Хмялёва, А. Сельская бібліятэка – на плыні часу / А. Хмялёва // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 11 студз. – С. 2.