Велеўшчынская сельская бібліятэка-клуб – філіял № 8, в. Велеўшчына. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 30.04.2019 08:40
- Адноўлена 30.04.2019 11:02
Велеўшчынская сельская бібліятэка была адкрыта ў 1949 годзе.
Тады гэта была хата-чытальня, загадчыцай якой з 1955 года працавала Марыя Сяргееўна Шкіранда.
Спачатку гэта чытальня размяшчалася ў доме Цімафея Крыўко. Потым вылучылі маладой загадчыцы куточак на сцэне калгаснага клуба, дзе ўстанавілі драўляную паліцу, на якой стаяла 150 кніг.
З 1998 года дзейнічаў сямейны клуб «Вернасць».
У 2005 годзе бібліятэкай абслужана больш за трыста чалавек, пяцьдзясят з іх – дзеці.
З 2015 года бібліятэкай загадвае Ганна Міхайлаўна Дзямко. Яна пачала працаваць у Велеўшчыне бібліятэкарам з 1984 года.
У 2015 годзе было абслужана 280 чытачоў.
Велеўшчынская сельская бібліятэка-клуб з'яўляецца месцам правядзення абрадавай гульні «Жаніцьба Цярэшкі», якая была занесена ў спіс нематэрыяльнай духоўнай спадчыны ЮНЕСКА і стала брэндам в. Велеўшчына.
Бібліятэка супрацоўнічае з Лепельскім раённым Домам культуры, з патрыятычна-краязнаўчым клубам «Нашчадкі», створаным пры ДУА «Слабодская дзіцячы сад–сярэдняя школа».
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Велеўшчына, вуліца Маладзёжная, 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Барадзейка, Л. Залаты юбілей святкуюць бібліятэкі / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1999. – 14 снеж. – С. 2.
2. Гарбачоў, М. Чытацкі інтарэс / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 16 лют. – С. 6.
3. Мартинович, Е. Здесь мысли, мудрость, тайны века / Е. Мартинович // Лепельскі край. – 2018. – 21 верас. – С. 9.
4. Тухта, В. Гаспадыня кніжнага царства / В. Тухта // Лепельскі край. – 2006. – 14 лют. – С. 3.
5. Шушкевіч, У. Кнігі – вяскоўцам / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2008. – 11 лістап. – С. 2.