Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Поўсвіжская сельская бібліятэка – філіял № 27, в. Поўсвіж. Лепельскі раён

У канцы 60-х гадоў бібліятэка Поўсвіжскага Дома культуры праводзіла індывідуальную работу з чытачамі.

Загадвала бібліятэкай Ганна Іванаўна Краўчонак.

У Поўсвіжскай бібліятэцы размяшчалася карцінная галерэя – падарунак Віцебскага абласнога Дома народнай творчасці. У ёй былі прадстаўлены карціны, пейзажы, партрэты мясцовых мастакоў.

З 1972 года і па сённяшні дзень загадвае бібліятэкай Людміла Андрэеўна Сільвановіч.

З 2001 года пры бібліятэцы працуе дзіцячы экалагічны клуб «Светлячок», які праводзіць экаўрокі, інфармацыйна-экалагічныя круізы, выставы-віктарыны, пазнавальныя экскурсіі. Клуб стварыла бібліятэкар Людміла Андрэеўна Сільвановіч.

З 2006 года «Светлячок» працуе па мэтавай комплекснай праграме «Экалогія ад А да Я». Праграма складаецца з чатырох раздзелаў і ахоплівае асноўныя кірункі: «Зямля – наш дом», «Не спазніся на дапамогу сябру», «У царстве флоры і фаўны», «За чыстую ваду, неба і зямлю».

У 2004 годзе бібліятэкарам была распрацавана комплексная праграма «Мая ціхая радзіма» для вучняў пачатковай школы.

У 2006 годзе быў адкрыты цэнтр экалагічнага выхавання і асветы падрастаючага пакалення. Тут назапашваецца, сістэматызуецца і распаўсюджваецца інфармацыя аб прыродаахоўнай дзейнасці.

У бібліятэцы створана ۫«Картатэка матэрыялаў па экалагічнай асвеце і выхаванні экалагічнай культуры», якая змяшчае разнастайную інфармацыю экалагічнай накіраванасці, аж да сцэнарных распрацовак. Аформлены фотаальбомы: «Бярэзінскі запаведнік: па старонках Чырвонай кнігі», «Кветкі-гадзіны»; папкі-дасье: «Нацыянальныя паркі Беларусі», «Блакітныя стужкі Беларусі», «Запаведнікі Беларусі». Распрацаваны «Каляндар экалагічных дат».

Сумесна з Поўсвіжскай школай быў распрацаваны і аформлены альбом «Экалагічныя сцежкі», які ўключае тры раздзелы «Возера», «Мурожны луг» і «Лекавыя травы».

У 2007 годзе Поўсвіжская бібліятэка стала пераможцай абласнога конкурсу «Інавацыі ў рабоце сельскай бібліятэкі» за стварэнне цэнтра па экалагічным выхаванні дзяцей і падлеткаў.

Зараз бібліятэка размяшчаецца ў пакоях правага крыла будынка мясцовага дзіцячага сада.

Бібліятэка супрацоўнічае з мясцовымі сельскім Домам культуры і сярэдняй школай. Праводзіць разам з імі сумесныя мерапрыемствы. У зону яе абслугоўвання ўваходзяць дзесяць населеных пунктаў.

У 2016 годзе бібліятэчны фонд складаў больш 6 000 кніг. За год абслугоўвае каля 1500 чытачоў.

У 2018 годзе распрацаваны эколага-краязнаўчы маршрут па прыгожых і маляўнічых мясцінах «Крыніцы прыроднай сілы Поўсвіжа».

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Поўсвіж, вуліца Маладзёжная, 3.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарбачоў, М. У гушчыні падзей / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2009. – 6 лістап. – С. 5.

2. Курбако, Н. Сельская библиотека: здесь зарождается любовь к природе / Н. Курбако // Родная прырода. – 2007. – № 3. – С. 14.

3. Мартинович, Е. Здесь мысли, мудрость, тайны века / Е. Мартинович // Лепельскі край. – 2018. – 21 верас. – С. 9.

4. Міхно, У. Чытацкі «ўлоў» / У. Міхно // Лепельскі край. – 2017. – 21 лют. – С. 5.

5. Пшанко, Г. Гаспадыня кніжнага царства / Г. Пшанко // Лепельскі край. – 2004. – 4 чэрв. – С. 2.

6. Пятрышча, Э. Кнігу – у кожную сям'ю / Э. Пятрышча, З. Міхно, В. Мельнікава // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1969. – 25 верас. – С. 2.

7. Тарасова, И. Информационно-досуговый потенциал / И. Тарасова // Лепельскі край. – 2007. – 18 крас. – С. 1, 4