Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шунеўская сельская бібліятэка, в. Шунеўцы. Глыбоцкі раён

У красавіку 1957 г. у вёсцы Шунеўцы быў пабудаваны сельскі Дом культуры. У ім адкрылася бібліятэка.

Кніжны фонд Шунеўскай бібліятэкі на 1 студзеня 1958 года складаў 1380 экз. Першых чытачоў прыняла Вера Данілаўна Кузьмянкова, якая працавала загадчыцай з дня адкрыцця па 1968 г.

70-я гг. для бібліятэкі былі не самымі спрыяльнымі. Работнікі мяняліся часта. У той час бібліятэкарам тут працавала Галіна Кузьмінічна Гірын.

З утварэннем у 1973 г. ПМК-46 частку будынка Дома культуры аддалі пад кантору. Бібліятэка размясцілася ў невялікім памяшканні. Паслугамі ўстановы культуры ў той час карысталася 320 жыхароў вёскі. Фонд у канцы 70-х гг. складаў каля 6 тыс. экзэмпляраў.

Са жніўня 1975 г. у бібліятэку прыйшла працаваць Цяліца (Малахоўская) Валянціна Уладзіміраўна.

Пасёлак меліяратараў разрастаўся. Колькасць жыхароў з кожным годам павялічвалася. У 1982 г. чытачамі бібліятэкі з'яўляліся ўжо 800 чалавек, кніжны фонд складаў 10 579 экз. У сувязі з гэтым пашырыўся і штат работнікаў. У 1984 г. Цяліца В. У. стала загадчыцай бібліятэкі, а бібліятэкарам была назначана Балтушкіна А. В.

У 80-я гг. Шунеўская бібліятэка прызнавалася пераможцай па выніках года ў розных намінацыях. У яе архіве маецца каля 20 грамат і дыпломаў, што сведчыць аб высокім прафесіяналізме і кваліфікацыі работнікаў.

У 1987 г. установа культуры атрымала новае памяшканне, дзе вольна размясціліся абанемент, чытальная зала і дзіцячы аддзел. Фонд на 1 студзеня 1987 года налічваў ужо 11 690 экз., а колькасць чытачоў узрасла да 1000. Гэта запатрабавала больш творчага падыходу да розных катэгорый чытачоў.

У пачатку 90-х г. Цяліца В. У. арганізавала экалагічны клуб «Буслік», які і зараз наведвае каля 30 вучняў пачатковых класаў. Для дзяцей сталі праводзіцца мерапрыемствы самых розных формаў – эка-канфеці, эка-лекторыі, эка-дасье, эка-парады, восеньскія ярмаркі, літаратурныя пікнікі і інш.

У жніўні 2004 г. у бібліятэку прыйшла працаваць Ганна Леанідаўна Савёнак. Маючы бібліятэчную адукацыю і вопыт работы, яна ўнесла новыя ідэі ў арганізацыю работы ўстановы.

Шунеўская бібліятэка адной з першых сярод сельскіх бібліятэк раёна прыступіла да аказання платных паслуг насельніцтву. Вялікай папулярнасцю карыстаўся камерцыйны абанемент. У 2004 г. яго паслугамі скарысталіся 145 чытачоў.

Гэтыя паказчыкі паспрыялі таму, што на базе ўстановы культуры быў праведзены 6-ы тэматычны раённы семінар «Укараненне платных паслуг у бібліятэках Глыбоцкай ЦБС».

З 2007 па 2009 гг. пры бібліятэцы працаваў жаночы клуб «Надзея».

З 2010 г. у бібліятэцы працуе падлеткавы клуб «Нашчадкі». Больш за 20 вучняў 6–9 класаў наведваюць мерапрыемствы патрыятычнай, краязнаўчай, прававой тэматыкі.

Шунеўская бібліятэка – гэта адзінае месца ў вёсцы, дзе праводзяць вольны час жыхары рознага ўзросту. Традыцыйна тут праводзяцца клубныя сустрэчы, тэатралізаваныя адкрыцці тыдняў дзіцячай кнігі, арганізоўваюцца выставы работ мясцовых умельцаў, сустрэчы з майстрамі. Найбольшую цікавасць выклікаюць майстар-класы работнікаў Глыбоцкага Дома рамёстваў.

Камп'ютарызацыя бібліятэкі ў 2012 г. дазволіла выкарыстоўваць новыя тэхналогіі ў абслугоўванні чытачоў. З'явілася магчымасць своечасова пераафармляць кніжны фонд, выставы літаратуры, аформіць краязнаўчыя матэрыялы, выпускаць рэкламную і бібліяграфічную прадукцыю. Зараз усе пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы суправаджаюцца відэапрэзентацыяй, музыкай, нярэдка праводзяцца прагляды відэафільмаў. Пералік платных паслуг павялічыўся да 10 відаў.

Усю работу бібліятэка праводзіць у цесным супрацоўніцтве са школай, прафсаюзнай арганізацыяй ПМК-46. Разам з настаўнікамі распрацоўваюцца сцэнарыі мерапрыемстваў, удзельнікамі і гледачамі якіх з'яўляюцца дзеці.

Мерапрыемствы праходзяць як у сценах бібліятэкі, так і ў школе. Абмен вопытам такога супрацоўніцтва адбыўся на раённым семінары школьных бібліятэкараў, які праводзіўся на базе Шунеўскай бібліятэкі ў 2006 г.

На дадзеным этапе бібліятэчны кніжны фонд складае 13 689 экз. Установа культуры выпісвае 6 газет і 22 часопісы. Бібліятэку наведвае 1 005 чытачоў, з іх 333 – дзеці.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Шунеўцы, вуліца Цэнтральная, д. 32.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Хайноўская, А. Цяпло сустрэч не забываецца... / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 12 сак. – С. 5.