Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Чашніцкі раён, г. Чашнікі

Гісторыя Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі пачынаецца прыкладна з 1900 года. Гэта была прыватная бібліятэка настаўніка Фейгіна. Кнігі выдаваліся пад заклад аплаты за прачытанае. Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі бібліятэка перастала існаваць. Улетку 1924 года кніжны фонд, які застаўся ад прыватнай бібліятэкі, быў прыведзены ў парадак, «ачышчаны» ад палітычна шкоднай літаратуры і складаў 700–800 экз. кніг. Кнігі былі на рускай і габрэйскай мовах.

Зараз увазе карыстальнікаў – звыш 27 тыс. асобнікаў выданняў, 55 часопісаў і 24 газеты. Карыстаюцца паслугамі бібліятэкі штогод больш за 3 тыс. чалавек.

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі з'яўляюцца: адраджэнне і развіццё спадчыны беларускага народа, яго традыцый; праца па фарміраванні эстэтычнай, маральнай і экалагічнай культуры; прапаганда здаровага ладу жыцця праз кнігі і мерапрыемствы; задавальненне інфармацыйных патрэб чытачоў; асветніцкая дзейнасць па выхаванні прававой культуры і інш.

Наблізіць кнігу да жыхароў аддаленых мікрараёнаў і вытворчых участкаў дапамагаюць 5 бібліятэчных пунктаў выдачы, на якіх чытачы абслугоўваюцца па месцы працы і жыхарства (ваенкамат, 3 інтэрнаты, прамкамбінат).

Бібліятэка аказвае 25 відаў платных паслуг насельніцтву. У пералік традыцыйных уваходзіць: выдача газет і часопісаў, камерцыйны абанемент і абанемент па зніжаных цэнах, абанемент 5-дзён, начны абанемент, афармленне замены страчанага выдання, тэматычная і фактаграфічная даведкі, выдача CD-дыскаў. Трывала ўвайшлі такія паслугі, як ксеракапіраванне, набор тэксту і яго раздрукоўка, выкарыстанне Інтэрнэту, гульні і самастойная праца на камп'ютары, сканаванне.

Пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі створаны ПЦПІ (Публічны цэнтр прававой інфармацыі).

Больш за 15 гадоў працуе народны клуб аматараў-садаводаў «Флора».

З мэтай стварэння цэласнай сістэмы асветы па пытаннях патрыятычнага выхавання моладзі, гісторыі, нацыянальнай культуры, ідэалогіі нашай краіны распрацавана мэтавая бібліятэчная праграма «Давай ганарыцца, што мы беларусы».

Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вуліца Ленінская, 7.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александровіч, Ю. Фундамент нашай дзяржаўнасці / Ю. Александровіч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 17 сак. – С. 2.

2. Алексеева, Е. На день рождения... в библиотеку / Е. Алексеева // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 1999. – 6 лiстап. – С. 2.

3. Жукова, Г. О правах расскажет библиотека / Г. Жукова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2009. – 7 ліп. – С. 3.

4. Костянко, Л. Г. Чашникская центральная районная библиотека / Л. Г. Косцянко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 577–578.

5. Язёнок, Т. Смелые, стойкие, эрудированные... / Т. Язёнок // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 21 сак. – С. 6.

6. Язёнок, Т. «Флора» в «Диалоге времени» / Т. Язёнок // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 30 чэрв. – С. 5.