Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 22.03.2021 08:40
- Адноўлена 22.03.2021 09:52
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага – адна з найстарэйшых публічных бібліятэк г. Віцебска. Яе гісторыя пачынаецца з 1919 года, калі бібліятэка-чытальня па вуліцы Смаленскай была пераўтворана ў Дом кнігі. У 1928 годзе «Дому кнігі» было прысвоена імя М. Горкага.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны гэта была самая буйная бібліятэка горада з фондам звыш 250 тыс. тамоў і колькасцю чытачоў – 12 тыс. Аддзелам нестацыянарнага абслугоўвання на буйнейшых прадпрыемствах і ўстановах горада было адкрыта 40 перасовачных бібліятэк. Пры бібліятэцы былі створаны гурткі: літаратурны, мастацкі і інш.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак бібліятэкі быў разбураны, а фонд цалкам знішчаны. Адразу пасля вызвалення г. Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 1944 годзе, бібліятэка пачала адраджацца: аднаўленне фонду пачалося з кніг, якія ахвяравалі жыхары горада з уцалелых асабістых бібліятэк. У канцы года фонд бібліятэкі налічваў ужо 7854 экз., а ў 1945 годзе – 12550 экз.
У кастрычніку 1971 года бібліятэка пераехала ў новы тыпавы будынак па праспекце Фрунзэ, дзе знаходзіцца і цяпер. У структуру бібліятэкі ўваходзілі абанемент, чытальная зала на 200 месцаў, даведачна-бібліяграфічны аддзел.
У 1975 годзе па загадзе аддзела культуры бібліятэка атрымала статус цэнтральнай бібліятэкі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска, якая аб'яднала на той час 14 бібліятэк: 9 публічных і 5 дзіцячых з кніжным фондам 807 008 экз., колькасць чытачоў складала 58 932, кнігавыдача – 1 477 007 экз.
У 1998 годзе пачалося ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій у работу бібліятэкі, дзякуючы гэтаму з'явіліся першыя камп'ютары. У 2002 годзе на базе інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела быў адкрыты Публічны цэнтр прававой інфармацыі, бібліятэка пачала працаваць у межах мэтавай праграмы «Лад жыцця – здароўе». У гэтым жа годзе на базе аддзела абанемента быў створаны куток украінскай літаратуры. У 2004 годзе была распрацавана мэтавая праграма «Віцебск і Віцебшчына ў літаратуры і мастацтве. Славутыя землякі і вялікія падзеі», якая дзейнічае і цяпер.
У 2007 годзе супрацоўнікі бібліятэкі пачалі працаваць над стварэннем калекцыі агучанай літаратуры «Говорящая книга». У 2008 годзе пры бібліятэцы былі адкрыты спецыялізаваныя пункты абслугоўвання чытачоў з інваліднасцю па зроку. У 2009 годзе бібліятэка пачала абслугоўваць чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме. У 2013 годзе на базе бібліятэкі была адкрыта электронная чытальная зала.
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага – цэнтр краязнаўчай інфармацыі, тут захоўваюцца матэрыялы па гісторыі, эканоміцы, культуры Віцебска. У бібліятэцы створаны добры даведачны апарат, які дазваляе выконваць самыя складаныя запыты па гісторыі і сучасным жыцці горада. Чытачы маюць магчымасць скарыстацца базамі дадзеных уласнай генерацыі: «Ганаровыя грамадзяне г. Віцебска», «Храмы Віцебска» і інш. У 2019 годдзе была створана краязнаўчая база дадзеных «Гонар і слава Віцебска».
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага сёння – не толькі інфармацыйны, але і культурны цэнтр. Штогод тут адбываецца мноства розных цікавых падзей: літаратурныя і музычныя вечары, сустрэчы з цікавымі людзьмі, выставы кніг, вернісажы, маладзёжныя акцыі. Калектыў бібліятэкі рэалізуе шэраг інавацыйных праектаў, такіх як сацыяльна-культурная акцыя «Бібліяноч», літаратурна-адукацыйны праект «Шматкроп'е», сямейны праект «Нясумныя суботы ў бібліятэцы», праект «Арт-прастора», выставачны праект «Палітра майстэрства», праграма летніх чытанняў «У кніг не бывае канікул». З 2007 года для моладзі працуе Школа пачынаючага бібліятэкара, а для карыстальнікаў сталага ўзросту працуе школа камп'ютарнай пісьменнасці.
У структуру бібліятэкі ўваходзяць: аддзелы абанемента, чытальная зала (з сектарам электроннай чытальнай залы), інфармацыйна-бібліяграфічнай працы, арганізацыі і выкарыстоўвання адзінага фонду, камплектавання і апрацоўкі літаратуры, бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу.
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага працуе і як метадычны цэнтр, праводзіць для бібліятэк горада заняткі па павышэнні кваліфікацыі, аказвае кансультацыйную дапамогу бібліятэчным спецыялістам, распрацоўвае рэкамендацыі для бібліятэкараў па актуальных пытаннях.
Дырэктар бібліятэкі – Багацёнак Алена Леанідаўна.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Фрунзэ, д. 30а.
ЛІТАРАТУРА
1. В библиотеке, как дома / подгот. Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 12 марта. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).
2. Дадеркина, К. Всё во благо читателя / К. Дадеркина // Народнае слова. – 2012. – 9 жн. – С. 10.
3. Дом книги / подгот. В. Мурашкина и [др.] // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 24 нояб. – С. VIII. – (Прил.: Вечерний Витебск).
4. Каржыцкая, С. Дом кнiгi пад iмем М. Горкага / С. Каржыцкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 1999. – 16 дек. – С. 5.
5. Каролевич, Э. О Героях должны знать все / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2020. – 7 июля. – С. 6.
6. Коржицкая, С. А. Ворота в просвещенный мир / С. А. Коржицкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 17 сент. – С. 4.
7. Крупица, Н. В библиотеке... целый век / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 27 дек. – С. IV. – (Прил.: Вечерний Витебск).
8. Крупица, Н. В Дом книги возвращаются друзья / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 8 окт. – С. 1.
9. Крупица, Н. Как книгочей спонсором стал / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 14 сент. – С. 4.
10. Крупица, Н. Ночь на позитиве / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 17 сент. – С. 7.
11. Крупица, Н. О таких людях – с гордостью / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 30 июня. – С. 3.
12. Лебедева, Т. В подарок от депутата / Т. Лебедева // Вечерний Витебск. – 1999. – 6 нояб. – С. 2.
13. Мартова, Н. Грант на компьютеризацию / Н. Мартова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 18 янв. – С. 1.
14. Пастернак, Т. Уютный дом для читателей / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2011. – 8 кастр. – С. 4.
15. Петрова, Н. Бенефис...читателей. По случаю юбилея / Н. Петрова // Вечерний Витебск. – 1999. – 4 дек. – С. 1.
16. Пукшанский, А. Отдел украинской литературы / А. Пукшанский // Витебский курьер. – 2002. – 26 февр. – С. 2.
17. Соловьева, Т. Место, куда хочется прийти / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 15 сент. – С. 6.
18. Фондаренко, Н. От России в подарок / Н. Фондаренко // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 18 верас. – С. 1.
19. Шпаковская, Г. Гордость областной столицы / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 27 июня. – С. 3.
20. Шпаковская, Г. С читателями и писателями: Витебская центральная городская библиотека им. М. Горького отметила 100-летие со дня основания серией мероприятий / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 24 дек. – С. 6.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйны сайт цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска