Дом рамёстваў, ДУК. Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 08.01.2019 09:18
Сучасная назва | Верхнядзвінскі раённы Дом рамёстваў |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1997 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск |
Раённы Дом рамёстваў быў адкрыты ў 1997 годзе. Супрацоўнікі ўстановы вядуць даследчую працу, ажыццяўляюць выставачную дзейнасць.
Пры раённым Доме рамёстваў дзейнічаюць гурткі па саломапляценні, кераміцы, мастацкім ткацтве.
Пры Доме рамёстваў працуе народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў.
Майстры раённага Дома рамёстваў штогод удзельнічаюць у рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемствах. Найбольш значныя з іх:
– Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Дзвіна–Двина–Даўгава»;
– Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»;
– Міжнародны фестываль «Славянскі базар у Віцебску»;
– фестываль народнага мастацтва «Беларусь – мая песня».
Таксама прымаюць удзел у фестывалях у такіх гарадах, як Дзеснагорск (Расія), Даўгаўпілс (Латвія), Вісагінас (Літва).
Пры Доме рамёстваў адкрыты магазін «Ларец» па продажы вырабаў народнай творчасці.
Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, вуліца Ленінградская, д. 15.
ЛІТАРАТУРА
1. Гоголинская, Л. Дарить людям радость / Л. Гоголинская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2006. – 23 мая. – С. 2.
2. Князева, Е. Ремесленный магазин в Верхнедвинске / Е. Князева // Народнае слова. – 2010. – 4 лют. – С. 10.
3. Москвичева, Н. А. Верхнедвинский районный Дом ремёсел / Н. А. Москвичева // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 133–134.
4. Масквічова, Н. А. Верхнядзвінскі раённы Дом рамёстваў / Н. А. Масквічова // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 263–264.