Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом рамёстваў і фальклору, ДУК. Гарадоцкі раён, г. Гарадок

 

Сучасная назва Гарадоцкі раённы Дом рамёстваў і фальклору
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1992
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок

 

Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору быў адчынены ў 1992 годзе. Яго адкрыццё было выклікана вострай неабходнасцю спыніць працэс знікнення мясцовых рамёстваў, традыцый, асаблівых з'яў фальклору і самадзейнай мастацкай творчасці.

Першапачаткова вялася збіральніцкая, экспедыцыйная, арганізацыйная і даследчая дзейнасць. Была створана багатая калекцыя прадметаў мясцовага народнага мастацтва і традыцыйных рамесных вырабаў. Гэта калекцыя вывучана, пастаянна пашыраецца і з'яўляецца асновай выставачнай дзейнасці. Сярод сабраных рэчаў – вырабы мясцовых ганчароў, майстроў дрэвааапрацоўкі, пляцення, вышыўкі, ткацтва, творы мясцовых самадзейных мастакоў, рэзчыкаў.

У Доме рамёстваў створаны і дзейнічаюць клуб народных майстроў «Вытокі» і 12 гурткоў: ткацтва ручнікоў, саломапляцення, ганчарства, вышыўкі, выцінанкі, народнага адзення, вязання карункаў і інш. У гуртках займаюцца падлеткі, дарослыя жыхары Гарадка. Гэта дазваляе называць установу не толькі вялікай творчай майстэрняй, але і вучэбна-выхаваўчым цэнтрам.

Асаблівай папулярнасцю ў час абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў, кірмашоў і фестываляў карыстаюцца вырабы гурткоў ткацтва, выцінанкі, саломапляцення, ганчарства. У выніку іх напружанай і творчай дзейнасці адноўлены і набылі новае жыццё 20 відаў традыцыйных рамёстваў.

Фалькларысты Дома рамёстваў збіраюць песні розных жанраў, запісваюць гульні, казкі, прыказкі, прымаўкі. Займаюцца экспедыцыйнай дзейнасцю. Супрацоўнікі Дома рамёстваў і фальклору вывучаюць асаблівасці мясцовага побыту мінулых гадоў, імі запісана на тэрыторыі раёна 35 рэцэптаў мясцовых традыцыйных страў, асаблівасці святкавання вяселля. Каштоўнымі і цікавымі з'яўляюцца іх напрацоўкі па састаўленні мясцовых ткацкіх арнаментаў. Супрацоўнікі Дома рамёстваў і фальклору ўзнавілі комплекс народнага адзення Гарадоччыны. Імі сабраны матэрыялы, якія ўключаюць апісанне асаблівасцей мясцовага крою і вырабу адзення, абутку і галаўных убораў.

Па выніках дзейнасці за 2001 год Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору прызнаны лепшай установай культуры Віцебскай вобласці.

Праца супрацоўнікаў Дома рамёстваў і фальклору выклікае цікавасць і высока ацэньваецца аматарамі этнаграфіі і рамёстваў. Таленавіты майстар М. А. Гушча кіруе гуртком ткацтва. Яна шмат зрабіла для адраджэння мясцовых традыцый гэтага рамяства. У 1997 і 2001 гг. яе работы па адраджэнні тэхнікі ажурнага ткацтва прызнаны лепшымі на конкурсах у рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». У 2003 годзе яе творы разам з творамі супрацоўніка Дома рамёстваў і фальклору Т. М. Тарасенкі занялі першыя месцы ў намінацыях «Лепшы рушнік» і «Лепшы пояс» на абласным свяце-конкурсе «Матчыны кросны». Кіраўнік гуртка выцінанкі Л. Г. Гаравая ў 2000 годзе была прызнана адной з лепшых сярод лаўрэатаў 1-га рэспубліканскага свята-конкурсу выцінанкі «Ажурныя фантазіі». У 2001 годзе яна разам з В. Л. Рэут (саломапляценне) была прынята ў члены Рэспубліканскага саюза майстроў народнай творчасці.

Клуб з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем той катэгорыі творчых асоб – носьбітаў этнічных традыцый, якія з'яўляюцца пераемнікамі і прадаўжальнікамі традыцый і мастацкага здабытку беларускай нацыянальнай культуры. Калектыў мае статус абласнога базавага калектыву па аказанні метадычна-кансультацыйнай дапамогі па традыцыйных рамёствах і народным выяўленчым мастацтве. Заняткі, выступленні, кансультацыі з мэтай папулярызацыі народнага мастацтва праводзяцца як для работнікаў культуры іншых раёнаў, спецыялістаў адукацыі, так і для жыхароў раёна. Актыўна вядзецца прапаганда беларускай нацыянальнай культуры праз арганізацыю лекцый, семінараў, майстар-класаў і экскурсій.

Кіраўнік – Гушча Марына Леанідаўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Валадарскага, 3.

 

Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору. Фотаздымак з сайта http://haradoktour.by/ruКалектыў Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byМайстар Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору – В. Л. Рэут. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byМайстры Гарадоцкага Дома рамёстваў В. Л. Рэут і В. П. Сіманковіч. Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byРаённы конкурс «Гарадоцкая лялька». Фотаздымак з сайта http://gorodok.belcult.byМайстры Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. Фотаздымак з сайта http://haradoktour.by

ЛІТАРАТУРА

1. Боровцова, Е. М. История создания и творческая деятельность Городокского Дома ремесел и фольклора / Е. М. Боровцова // Народная культура Віцебшчыны: вывучэнне, захаванне, папулярызацыя : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 165-годдзю М. Нікіфароўскага, 21 мая 2010 г. / рэдкал.: Л. Вакар, Л. Кернажыцкая, В. Шышанаў. – Мінск : НББ. – С. 22–24.

2. Горовая, Л. Г. Из опыта реконструкции традиционных технологий народных ремесел Городокского Дома ремесел и фольклора / Л. Г. Горовая // Народная культура Віцебшчыны: вывучэнне, захаванне, папулярызацыя : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 165-годдзю М. Нікіфароўскага, 21 мая 2010 г. / рэдкал.: Л. Вакар, Л. Кернажыцкая, В. Шышанаў. – Мінск : НББ. – С. 42–44.

3. Гушча, М. Л. Вопыт аднаўлення забытых ткацкіх тэхналогій Гарадоцкім Домам рамёстваў і фальклору / М. Л. Гушча // Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Лепель, снежань 2013 г. / [рэдкал.: Л. У. Вакар і інш.]. – Мінск : НББ. – С. 102–104.

4. Мукомол, Л. Сотворение красоты // Гарадоцкі веснік. – 2001. – 25 жн. – С. 2.

5. Шагалеева, Т. А. Дом рамёстваў і фальклору / Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 733–734.

6. Шпакоўская, Г. Сінонім любові / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2018. – 27 марта. – С. 4.

7. Якаўлева, С. Абярэг Гарадоччыны / С. Якаўлева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 20 апр. – С. 5.

8. Якаўлева, С. Паспрабаваць – і не адарвацца / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 12 крас. – С. 4.

9. Якаўлева, С. Пляценне пачынаецца з крыжа / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 11 сак. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Ад ажурных ручнікоў да гарадоцкай батлейкі

arrow Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору зноў лепшы 

arrow Городокский Дом ремёсел и фольклора 

arrow Городокскому клубу «Вытокі» присвоено звание «заслуженный»