Тэатр народны лялечны «Капялюш». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.12.2018 14:16
Народны тэатр лялек «КапялюШ» дзейнічае пры Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка. Кіруе ім Андрэй Рэцікаў.
Тэатр лялек займае паўпаверха ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры. Тут можна прасачыць за кожным этапам стварэння лялечнага спектакля. У адным кабінеце – дрэваапрацоўчыя станкі, эскізы. У іншым – разнастайнасць лялек і цацак. Ёсць тут і ўласны міні-тэатр са сцэнай, крэсламі для гледачоў і ўсім неабходным абсталяваннем.
Часцей за ўсё аўдыторыя лялечных спектакляў Андрэя Рэцікава – дзеці. Батлейшчык пасля кожнага прадстаўлення дазваляе дзецям пакранаць лялек, разгледзець бліжэй дэкарацыі і нават пагуляць.
У тэатра «КапялюШ» два напрамкі дзейнасці – батлейка і тэатр лялек.
ЛІТАРАТУРА
1. Катушонок, Г. В волшебном мире кукол / Г. Катушонок // Информ-Плюс (Полоцк). – 2013. – 28 марта. – С. 1, 3.
2. Мальцев, В. Путешествие в страну детства / В. Мальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 25 сак. – С. 1.
3. Навумава, Г. Цуд пачынаецца... / Г. Навумава // Народная газета. – 2018. – 5 студз. – С. 21.
4. Пастернак, Т. И жлоб увидели, и суженых нагадали / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 21 янв. – С. 22.
5. Рэцікаў, А. М. Поўны цудаў «КапялюШ» / А. М. Рэцікаў ; гутарыла К. Даўжэнка // Новая газета (Наваполацк). – 2011. – 13 сент. – С. 5.
6. Фядотава, К. Гуляць у лялькі / К. Фядотава // Культура. – 2014. – 22 лістап. – С. 11.