Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры, ДУК. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.12.2018 08:43
Сучасная назва | ДУК «Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка» |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1992 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Сайт | http://cknov.by/about/crink |
Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Наваполацка (ЦРіТК) ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1992 года. Цэнтр з'яўляецца структурным падраздзяленнем Цэнтра культуры г. Наваполацка.
На сённяшні дзень штат цэнтра складаецца з 19 супрацоўнікаў, з іх 9 з'яўляюцца спецыялістамі. З 2002 года Цэнтр мае сваю выставачную залу на 50 месцаў, дзе праводзяцца розныя выставы, а таксама праходзяць канцэрты, спектаклі, творчыя сустрэчы, прэзентацыі.
Асноўная мэта дзейнасці цэнтра – рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы адраджэння, захавання і развіцця культуры Беларусі, вобласці і рэгіёну.
За гэты час у яго сценах сфарміравалася і развілася мноства аматарскіх калектываў рознай накіраванасці. На сённяшні час у ЦРіТК працуюць наступныя калектывы:
народны калектыў архаічных спеваў «Княжыч»;
народная студыя візуальнай творчасці «Next»;
народны тэатр лялек «КапялюШ»;
народны клуб майстроў і самадзейных мастакоў «Прамень»;
фотаклуб «Graphclassic»;
клуб гістарычнай рэканструкцыі імя В. Ю.Ластоўскага;
клуб гістарычнай рэканструкцыі «Чорны война»;
рок-клуб «Троя»;
клуб кветкаводаў-аматараў «Першацвет»;
творчая майстэрня «Зніч»;
клуб ласкутнага шыцця «Колеры»;
клуб мастакоў «Арт-парк»;
клуб выяўленчага мастацтва А. Дзявочкіна;
клуб дрэваапрацоўкі «Майстар-карвінг».
Акрамя таго ў Цэнтры актыўна развіваюцца розныя напрамкі рамеснай дзейнасці, такія як:
– лозапляценне;
– ганчарства і кераміка;
– лапікавае шыццё і мяккая цацка;
– саломкапляценне;
– дэкаратыўны роспіс па ільняной тканіне.
Калектывы Цэнтра з года ў год прымаюць актыўны ўдзел у розных фестывалях: «Славянскі базар у Віцебску», «Звяняць цымбалы i гармонiк», «Лялечны свет» і іншыя.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца 5-я Лінія, д. 5.
ЛІТАРАТУРА
1. Бурдыко, П. Дом, где согреваются сердца / П. Бурдыко // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 6 верас. – С. 5.
2. Бынькоў, А. Не згаснуць народныя традыцыі, калі іх адраджэннем займаюцца апантаныя людзі / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2011. – 16 жн. – С. 8.
3. Жукова, А. Сплав увлечения и энтузиазма / А. Жукова ; бесед. Л. Невдах // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 6 сент. – С. 3.
4. Залатыя рукі / падрыхт. Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2018. – 7 март. – С. 1, 17.
5. Конышева, Н. Под звуки патефона / Н. Конышева // Народнае слова. – 2003. – 25 лют. – С. 8.
6. Малашэня, Л. «Вясельны збаночак» / Л. Малашэня // Витебские вести. – 2013. – 3 окт. – С. 1, 22.
7. Радзько, Н. Галоўнае – гэта любоў / Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2016. – 2 февр. – С. 1, 5.