Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр культуры г. Наваполацка, ДУК. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва Цэнтр культуры г. Наваполацка
Былая назва Палац культуры будаўнікоў
Клуб будаўнікоў
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1959
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт http://cknov.by/

 

Гісторыя Цэнтра культуры г.Наваполацка пачалася ў далёкія 60-я гады мінулага стагоддзя, калі 15 чэрвеня 1959 года ў маладым горадзе над Дзвіной свае дзверы адкрыў невялікі кінатэатр на 200 месцаў. Месца настолькі палюбілася жыхарам, што амаль адразу атрымала статус – Клуб будаўнікоў.

Наваполацк актыўна забудоўваўся і развіваўся. Разам з горадам раслі патрэбы гараджан у новых культурна-відовішчных мерапрыемствах. Маленькі кінатэатр ўжо не ўмяшчаў усіх жадаючых і ў 70-я гады па праекце інжынераў Наваполацкага Трэста № 16 да будынка прыбудоўваюцца новыя памяшканні: вялікая зала на 600 месцаў, кафэтэрый, танцавальныя залы, і клуб атрымлівае гучную і ганаровую назву «Палац культуры будаўнікоў» .

У гэты перыяд актыўна развіваецца мастацкая самадзейнасць. Створаны выдатныя калектывы: драматычны тэатр «Час», хор ветэранаў, ансамбль народнай песні «Раніца», якія з'яўляюцца гонарам установы і сёння.

У перыяд няпростых 90-х, а менавіта ў 1995 годзе «Палац культуры будаўнікоў» перадаецца на баланс аддзела культуры Наваполацкага гарвыканкама. У гэтым жа годзе Палац культуры будаўнікоў перайменаваны ў гарадскі Палац культуры, аж да 2014 года.

У цяперашні час на базе гарадскога Палаца культуры створана дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтр культуры г. Наваполацка», якая з'яўляецца вядучай установай культуры горада, у яе склад таксама ўваходзіць Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры.

Сёння Цэнтр культуры жыве актыўным творчым жыццём. Ва ўстанове паспяхова дзейнічаюць 50 творчых фарміраванняў, у якіх займаецца звыш 1000 дзяцей і дарослых. 14 калектываў маюць ганаровае званне «народны», ёсць таксама «ўзорны» самадзейны калектыў мастацкай творчасці.

Штогод на базе Цэнтра рэалізоўваюцца яркія творчыя праекты, такія як: Рэспубліканскі конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-хало», гарадскі конкурс «Міс Наваполацк», свята дзіцячай творчасці «Вясёлка», гарадскі конкурс дзіцячай моды «Кідс куцюр», свята беларускай культуры «Вераснёвая палітра», а таксама шматлікія канцэрты, спектаклі, паказы. Усяго звыш 1000 мерапрыемстваў у год.

Творчыя калектывы Цэнтра культуры з'яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх гарадскіх, а таксама абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемстваў. Штогод заваёўваюць больш за 100 узнагарод рознай вартасці. Многія калектывы, такія як ансамбль танца «Прыдзвiнскiя россыпы», тэатр песні «Субацея», студыя творчага развіцця «Мастак», народны жаночы камерны хор, народны тэатр лялек «КапялюШ» з'яўляюцца візітнай картачкай Наваполацка.

Уся доўгая і няпростая гісторыя Цэнтра культуры – гэта штодзённая карпатлівая праца калектыву, пакуты і радасць творчасці, і, як узнагарода, – апладысменты ўдзячных гледачоў.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца 5-я лінія, д. 5.

 

Цэнтр культуры г. Наваполацка. Фотаздымак з сайта http://www.novopolotsk.by

ЛІТАРАТУРА

1. Вахрамеева, И. Дворец открыт для всех / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2003. – 10 окт. – С. 2.