Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарадзішча. Аршанскі раён, г. Орша

Гарадзішча - археалагічны помнік у цэнтральнай частцы г. Орша па вуліцы Замкавая, на мысе пры ўпадзенні р. Аршыца ў Дняпро.

Помнік з'яўляецца градаўтваральным цэнтрам, ад якога ва ўсе бакі разыходзіліся сярэдневяковыя пасады. Пляцоўка памерамі 105x75 м узвышаецца на 6–7 м над навакольнай мясцовасцю.

Першапачатковае паселішча на мысе служыла падмуркам для ўзвядзення ў пачатку XII ст. горада-крэпасці, абнесенага земляным валам. Ядро вала пабудавана з чырвонай гліны, паверхня была задзернавана. Улічваючы вялікую колькасць вуглёў, знойдзеных пры раскопках у 1988 г., на вале знаходзілася драўляная сцяна.

Гарадзішча-крэпасць аддзялялася з напольнага боку ад прылеглай да яго тэрыторыі штучным ровам глыбынёю каля 3 м, пракапаным паміж рэкамі Дняпро і Аршыца. Роў запаўняўся вадой, пераўтвараў гарадзішча ў астраўную крэпасць. Адначасова з яе ўвядзеннем за ровам пачаў фарміравацца гандлёва-рамесны пасад, пра што сведчаць рэчы XII ст., выяўленыя пры раскопках В. М. Ляўко ў 1989–1991 гг. на ўчастках, прылеглых да гарадзішча.

 

Гарадзішча. Сучасны выгляд. г. Орша. Фотаздымак з сайта http://nasutkiorsha.byПамятны знак на гарадзішчы у гонар заснавання г.Орша. Фотаздымак з сайта http://nasutkiorsha.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Левко, О. Н. Оршанские городище и замок / О. Н. Левко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 239.

2.Левко,О. Н. Средневековая Орша / О. Н. Левко // Средневековая Орша и ее округа : историко-археологический очерк / О. Н. Левко.Орша, 1993. – С. 5–18.

3.Ляўко, В. М. Аршанскія гарадзішча і замак / В. М. Ляўко // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : А–К. – С. 60.

4.Побаль, Л. Д. Гарадзішча / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 90.

5.Шинкевич, А. Н. Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич.Горки, 2001. – 38 с.