Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Верхні замак. Полацкі раён, г. Полацк

Верхні замак размешчаны на правым беразе р. Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. З'яўляўся ўмацаваным цэнтрам Полацка ў XI–XVII стст. Займаў узвышша плошчай 9,44 га. Быў абкружаны валам з усходу, па краі пляцоўкі ўмацаваны драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі. Схілы пляцоўкі неаднаразова ўмацоўваліся (паводле археалагічных звестак, упершыню каля 1363). Першае паселішча на тэрыторыі замка ўзнікла ў канцы IX – пачатку X стст. У сярэдзіне XI стагоддзя з мыса на левым беразе Палаты сюды перанесены ўмацаваны дзядзінец горада, пабудаваны Сафійскі сабор. У XII стагоддзі каля Сафійскага сабора збудаваны храм Архангела Міхаіла, у паўночнай частцы замка былі пабудаваны княжацкія палаты. Раскопкі праводзілі ў 1928 годзе А. М. Ляўданскі, у 1957 годзе – М. К. Каргер, у 1959–1960 гг. – А. Г. Мітрафанаў, у 1961–1962 гг. – В. Р. Тарасенка, у 1967 і 1980 гг. – Г. В. Штыхаў, у 1975–1979 гг. – В. А. Булкін, у 1989 годзе – С. В. Тарасаў. Даследавана каля 2 тыс. м2 плошчы. Культурны пласт 2–6 м.

Выяўлены рэшткі сядзіб з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, знойдзена вялікая колькасць вырабаў з жалеза, скуры, гліны, каляровых металаў, шкла, косці. Сярод іх каменны абразок «Канстанцін і Алена». Верагодна, тэрыторыя Верхняга замка падзялялася на 2 часткі. Адна – адміністрацыйны, палітычны і духоўны цэнтр горада, які размяшчаўся на натуральным узвышшы вакол Сафійскага сабора; рэшткі жылой і рамесніцкай забудовы раней XV–XVI стст. тут не выяўлены. Другая (паўночна-ўсходняя) частка замка знаходзілася ніжэй за першую на 2,5–3 м. Яе культурны пласт дасягае таўшчыні 5–6 м. Раскопкамі ўскрыты драўляныя пабудовы XIIX–XIV стст. Характар сядзібнай забудовы ў гэтай частцы замка дазваляе сцвярджаць, што тут жылі полацкія гараджане-рамеснікі. Замак як адміністрацыйны цэнтр горада існаваў да XVII ст. У сувязі з развіццём ваеннай справы ён страціў свае фартыфікацыйныя, а потым і палітычныя функцыі.

 

Верхні замак, г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Дук, Д. Ад Рагвалода да Івана Грознага: верхні замак у сацыяльнай тапаграфіі Полацка / Д. Дук // Беларускі гістарычны часопіс. – 2010. – № 5. – С. 8–12.

2. Дук, Д. У. Гісторыя Полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў : вучэбна-метадычны комплекс / Д. У. Дук. – Наваполацк : Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, 2006. – 112 с.

3. Полоцк. Из пепла столетий [Изоматериал] = Polotsk. From ashes of centuries / сост. С. В. Пешин ; авт. текста С. В. Тарасов ; фото О. В. Елькина. – Минск : Беларусь, 2010. – 118 с.

4. Полацкі верхні замак // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Пталемей. – С. 461.

5. Полацкі верхні замак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 5 : М–ПУД. – С. 534.

6. Полацкія замкі // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны дведнік / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – С. 401.

7. Полоцкие замки // Города и местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – 2-е изд. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2013. – С. 255.

8. Полоцкий верхний замок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область. – В 2 кн. – Кн. 2. – С. 328.