Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарадзішча Лукомскае. Чашніцкі раён, в. Лукомль

Гарадзішча ў в. Лукомль знаходзіцца на правым беразе р. Лукомка. На пагорку вышынёй 15–20 м пляцоўка памерам 63×36 м. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 2,2 м, каля паўночнага краю за 5 м. Пры раскопках гарадзішча на правым беразе р. Лукомкі даследавана пляцоўка плошчай 704 м2. Выяўлены рэшткі некалькіх археалагічных культур, якія храналагічна змяняюць адна адну: днепра-дзвінскай, тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны, матэрыялы XI – пачатку X стст., якія належалі крывічам, вялікі магутны пласт XI–XIII стст. з вялікай колькасцю знаходак, верхні пласт перыяду Вялікага княства Літоўскага.

Сярод знаходак вырабы з жалеза – сашнікі, сярпы, косы, наканечнікі стрэл, ключы ад замкоў і інш. Знойдзены бранзалеты, розныя жаночыя ўпрыгожванні, зробленыя з каляровых металаў, а таксама вырабы з косці – грабяні, праколкі, накладкі, з каменя – сланцавыя прасліцы, тачыльныя брускі. Былі вырабы са шкла – бранзалеты, каралі. Да рэдкіх знаходак належыць касцяная шахматная фігурка чалавека, касцяная пласцінка з выявамі звяроў, залатая ажурная пацерка. Гарадзішча было месцам старажытнага г. Лукомля.

У 1969–1970 гг. Г.В. Штыхаў даследаваў пляцоўку на поўдзень ад гарадзішча на тэрыторыі школьнага двара і выявіў рэшткі селішча V–VIII стст. Даследавана паўзямлянкавае жытло XV ст. Знойдзены 2 бронзавыя крыжы і шмат глінянага посуду.

На левым беразе р. Лукомкі, насупраць гарадзішча, было выяўлена другое селішча, якое займала некалькі гектараў. Таксама даследаванае ў 1973–1974 гг. Г. В. Штыхавым. Знойдзены матэрыялы XI–XIII стст.: гліняны посуд, жалезныя і касцяныя вырабы, каменная форма для адліўкі жаночых упрыгожванняў.

Ля вёскі Лукомль за 0,9 км ад гарадзішча ва ўрочышчы Праклятае поле, каля дарогі на вёску Чарэя, Е. Р. Раманаў знайшоў і апісаў курганную групу, дзе 6 курганоў размяшчаліся ў 2 рады. Знойдзены трупапалажэнні з вялікай колькасцю рэчаў, сярод якіх сякера-чакан, наканечнікі дзідаў, берасцянае вядро з жалезнымі абручамі.

Курганны могільнік можна разглядаць як рэшткі некропаля старажытнага Лукомля. У 1888 г. Е. Р. Раманаў адзначыў яшчэ 2 курганы ў ваколіцах Лукомля. У 1966 г. знойдзены яшчэ адзін курган – «валатоўка» сярод хмызняку на левым беразе р. Лукомкі.

 

Лукомскае гарадзішча. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byЛукомскае гарадзішча. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Археалагічная гісторыя Лукомля // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 23–25.

2. Гусева, Е. Земля курганов и капищ / Е. Гусева // Планета. – 2012. – № 11. – С. 64 –71.

3. Штыхов, Г. В. Лукомль: археологический комплекс железного века и средневековья / Г. В. Штыхов. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 166 с.

4. Штыхов, Г. В. Лукомль / Г. В. Штыхов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 84.