Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Курган Рагнедзін. Расонскі раён, в. Перавоз

Гарадзішча каля в. Перавоз знаходзіцца на паўднёва-ўсходнім беразе воз. Дрысы, паміж упадзеннем у возера р. Ушча і вытокам р. Дрыса.

Мясцовая назва Царкоўка. Вядома з 1867 года пад назвай Гара Рагвалода і Рагнеды або Рагнедзін Курган. Па адным з мясцовых паданняў на гэтым месцы загінуў у бітве полацкі князь Рагвалод, ён быў забіты ўдарам каменнага молата.

Рагнедзін Курган знаходзіцца ў 4 км на ўсход ад в. Забор'е і ў 0,7 км на паўночны захад ад в. Перавоз.

Гара густа зарасла лесам і ўзвышаецца над возерам амаль на 12 м. Вышыня над узроўнем мора – 158 м. Памер – 15х20 м. Выцягнута з поўначы на поўдзень.

У 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка.

У 1979 годзе ў паўночнай частцы гарадзішча Э. М. Зайкоўскі правёў шурфоўку. Культурны пласт 0,4 м.

Знойдзены абломкі ганчарнай керамікі XII ст., адзін фрагмент ляпной керамікі з арганічнай дамешкай і штрыхоўкай. На пляцоўцы гарадзішча знаходзіцца старадаўні каменны крыж. Раней на гэтым месцы знаходзілі каменныя свідраваныя сякеры.

Помнік належыць да позняга неаліту ці ранняга бронзавага веку Кіеўскай Русі. Раскопкі не праводзіліся.

На вяршыні гары знаходзіцца старадаўні каменны крыж, які быў высечаны з граніту. Каля падножжа – некалькі сучасных пахаванняў.

На паўднёва-ўсходнім схіле гары Рагвалода і Рагнеды, каля канала, які злучае р. Ушча і воз. Дрысы, маецца тлумачальная таблічка. Геадэзічная адзнака на вяршыні адсутнічае.

У гады Вялікай Айчыннай вайны гэта месца было ўскраінай Расонскай партызанскай рэспублікі. 5–6 лістапада 1943 года каля Рагнедзіна Кургана адбылася сустрэча савецкіх войск з партызанамі. На гэтым месцы быў пастаўлены помнік.

 

Рагнедзін курган. Расонскі раён, в. Перавоз. Фотаздымак з сайта http://www.belpohod.info/publТлумачальная таблічка на Рагнедзіным кургане. Расонскі раён, в. Перавоз. Фотаздымак з сайта http://www.belpohod.info/publРагнедзін курган. Расонскі раён, в. Перавоз. Фотаздымак з сайта http://www.belpohod.info/publ

ЛІТАРАТУРА

1. Рагнедзін курган // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 22–27.

2. Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – С. 201–203.

3. Штыхаў, Г. В. Зямля нашых продкаў / Г. В. Штыхаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 22–27.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Актыўны турызм у Беларусі