Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Замчышча Сокал. Расонскі раён, в. Кульнева

Замчышча знаходзіцца за 1,5 км ад в. Кульнева пры зліцці р. Дрыса з р. Нішча ва ўрочышчы Сокал.

У 1566 годзе на гэтым месцы па загадзе Івана Грознага была пабудавана крэпасць.

У 1579 годзе ў гады Лівонскай вайны разбурана войскамі Рэчы Паспалітай.

Захавалася трохвугольная ў плане пляцоўка плошчай у некалькі гектараў. Крэпасць з двух бакоў прыкрывалі рэкі, з трэцяга – выспа вышынёй каля 10 м, даўжынёй да 200 м.

У 1969 годзе пры археалагічных раскопках на выспе М. А. Ткачоў знайшоў шкілеты людзей, якія жылі ў XVI ст.

У 2016 годзе адбылася археалагічная экспедыцыя, якую ўзначальваў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марат Клімаў. У раёне в. Кульнева было выяўлена сапраўднае месцазнаходжанне крэпасці.

Цытадэль мела 11 драўляных вежаў, якія былі злучаны паміж сабой частаколам і акружаны земляным ровам, дзве царквы і жылыя пабудовы. Плошча – каля 4 га.

У 2017 годзе быў знойдзены ўнікальны артэфакт – рэдкі нацельны касцяны крыж. Скарбонку знаходак папоўнілі посуд, медная патэльня, наканечнікі стрэл, нажы, прадметы побыту. Археолагі адкапалі некалькі пабудоў цытадэлі. Быў выяўлены драўляны фрагмент варот, дзякуючы якому можна ўявіць іх канструкцыю, сумясціўшы гэты элемент з выявай на гравюры 1579 года.

Устаноўлена, што гэта тэрыторыя была заселена ў 1-й палове I тыс. Пра гэта сведчаць фрагменты ляпнога посуду балтаў. Астатнія знаходкі адносяцца да ўмацаванага абарончага збудавання. Фрагменты знойдзеных рэчаў праляжалі ў зямлі каля чатырох стагоддзяў: лыжка-чарпалка, частка зброі, свінцовыя кулі, фігурныя скобы, манеты рознага наміналу, цвікі, фрагменты рукамыйніка і керамічнага посуду (вытворчасці мясцовых ганчароў і прывезеныя), абутковыя і конскія падковы, замкі, спражкі, крэсіва і шмат іншага. Гэта ўсё з'яўляецца сведчаннем тагачаснай жыццядзейнасці маскоўскіх стральцоў на сучаснай тэрыторыі Расонскага раёна.

Былі знойдзены шпількі для валос у той частцы ўмацаванага збудавання, дзе размяшчаліся военачальнікі.

Вакол крэпасці не было ніякіх равоў, як на гравюры. Устаноўлена, што абарончыя вежы размяшчаліся пасярод рова.

У 2018 годзе археалагічная экспедыцыя працягнула раскопкі. Прыехалі добраахвотнікі з розных гарадоў Беларусі і Расіі. З 20 ліпеня па 12 жніўня археалагічны лагер наведалі каля 200 чалавек.

Каля варот умацаванага абарончага збудавання былі знойдзены могілкі канца XVI ст. – 15 магіл. Глыбіня, на якую закопвалі нябожчыкаў, – два штыкі рыдлёўкі (30–40 см), ледзь глыбей ворнага пласта. Могілкі ўзніклі пасля спалення крэпасці. Сярод магіл ёсць жаночыя і дзіцячыя пахаванні. Людзей хавалі ў трунах або ў выдзеўбаных калодах. Інвентар мінімальны – некалькі засцёжак ад адзення і цвікі. У жаночых пахаваннях былі знойдзены каралі і бісер.

У цэнтры фартэцыі было знойдзена месцазнаходжанне яшчэ адной жылой пабудовы, якая належала кіруючаму чыну стралецкага войска. Такі вывад дапамаглі зрабіць знойдзеныя артэфакты: чарапкі нямецкага керамічнага посуду, рукамыйнік, падковы, кулі, манеты-лускавінкі, сярэбраны крыж (3 см). У раскопе былі знойдзены жаночыя ўпрыгажэнні: завушніцы і падвеска. Жылая пабудова з печчу была дастаткова прасторнай (20 м2). Яна была спалена 25 верасня 1579 года, як і Сакалінская крэпасць.

Было даследавана месцазнаходжанне трэцяй жылой пабудовы крэпасці. Быў знойдзены адзін камплект конскай збруі.

Крэпасць мае выключнае значэнне для археалагічнай навукі, паколькі яе захоп і знішчэнне датуецца адным днём як і выпадзенне ўсіх знаходак у культурны пласт.

 

Замчышча Сокал. Расонскі раён, в. Кульнева. Фотаздымак з сайта http://history.spbu.ruЗамчышча Сокал. Расонскі раён, в. Кульнева. Фотаздымак з сайта http://history.spbu.ruАрхеалагічныя раскопкі на тэрыторыі замчышча Сокал. Расонскі раён, в. Кульнева. Фотаздымак з сайта https://vkurier.by

ЛІТАРАТУРА

1. Барадулькіна, А. Выключная магчымасць праз стагоддзі пабываць у фартэцыі «Сокал» / А. Барадулькна // Голас Расоншчыны. – 2017. – 16 снеж. – С. 3.

2. Бородулькина, А. Новые находки археологов. Исследование крепости Сокол продолжается / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 11 жн. – С. 6.

3. Замок Сокол = Castle Sokol // Беларусь замковая [Изоиздание] = Belarus — the land of castles : фотоальбом / [авт. текст.: С. Ф. Адамович и др. ; сост. О. Д. Баженова, Т. В. Белова]. – Минск : Полиграфкомбинат им. Я. Коласа : Беловагрупп, 2015. – С. 488–489.

4. Зимацкая, А. В пятерке лучших / А. Зимацкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 8 февр. – С. VI.

5. Зимацкая, А. Уникальные находки / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 25 жн. – С. 4.

6. Климов, М. В. Крепость «Сокол» открывает свои тайны / М. В. Климов ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2016. – 13 жн. – С. 4.

7. Пастернак, Т. Артефакты XVI века / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 13 авг. – С. 10.

8. Пастернак, Т. Тайны старой крепости / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 18 авг. – С. 11.

9. Сакалінскі замак // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 36–37.

10. Сокол // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – С. 280.

11. Штыхаў, Г. В. Замчышча Сокал / Г. В. Штыхаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 388.

12. Якімовіч, Ю. Сокал / Ю. Сокал // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.] / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : К–Я. – С. 618–619.