Замак Казьян. Шумілінскі раён, в. Красамай
- Подробности
- Створана 23.06.2020 15:23
- Адноўлена 23.06.2020 13:54
Існаваў у XVI ст. на поўнач ад в. Казьяны Віцебскага павета (зараз Шумілінскі раён), за 2 км на поўнач ад в. Красамай.
Замак Казьян пабудаваны ў 1563 годзе ў гады Лівонскай вайны (1558–1583). Пабудаваны як парубежная крэпасць у гады праўлення цара Івана Грознага.
Планіроўку і памеры замка вызначыў мыс лукавіны р. Обаль. Будынак драўляны, трохвугольны ў плане (50х120х110 м), з трыма чацверыковымі вежамі, якія злучаліся абарончымі сценамі. Чацверыковыя вежы былі накрыты 2-схільнымі дахамі, падзелены ўнутры на тры баявыя ярусы. Вежа, размешчаная ў перашыйку лукавіны ракі, мела арачны праезд, астатнія – «глухія» – стаялі на паўкруглых у плане падмурках, прарэзаных круглымі байніцамі ў верхняй частцы. Цэнтральную частку ўнутранай прасторы замка займала аднапавярховая жылая забудова.
Даведаўшыся пра паход польскага караля Стэфана Баторыя на Полацк, войскі Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем Францішка Жука 13 ліпеня 1579 года нечакана напалі на крэпасць, захапілі і разбурылі яе.
ЛІТАРАТУРА
1. Казьянскі замак // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 436–437.
2. Казьянскі замак // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.] / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : К–Я. – C. 16.
3. Казьянскі замак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / редкал.: Г. П. Пашкоў [и др.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 13.
4. Козьянский замок // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – 2-е изд. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2013. – С. 176.
5. Крепость Козьян // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 23–24.
6. Крэпасць Казьян // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 161–162.