Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Замак Узгорскі. г. Віцебск

Мясцовая назва – Успенская, або Лысая Гара. На ўзвышшы і прылеглай да яго тэрыторыі, паміж рэкамі Заходняя Дзвіна і Віцьба (на правым яе беразе). Меў прамавугольную форму, плошча каля 10 га. У старажытнарускі перыяд займаў паўднёвую і часткова ўсходнюю ўскраіны Узгор'я (каля 2 га). У ХІІІ–XV стст. паселішча паступова пашырылася ў паўночным напрамку, аднак шчыльнай забудовы тут не было (культурны пласт выяўлены не ўсюды). У ХІV–XV стст. на Узгор'і пабудаваны Успенская, Васкрасенская, Увядзенская цэрквы. У канцы XVI ст. гандлёва-эканамічны цэнтр Віцебска быў перанесены з Ніжняга замка на Узгор'е. Тут былі пабудаваны ратуша, гасціны двор, крамы. У пісьмовых крыніцах гэтага часу Узгор'е называецца горадам. У ХVІ–XVII стст. паўднёвая частка Узгор'я абнесена драўлянымі пабудовамі і пераўтворана ў «астрог». Паводле інвентароў 1641, 1664 гг. гэты ўчастак вядомы як Узгорскі замак. Быў умацаваны 10 вежамі (агульная даўжыня драўляных умацаванняў каля 529 сажняў), злучаўся з Ніжнім замкам мостам цераз Віцьбу.

Раскопкі праводзілі Г. В. Штыхаў у 1972 годзе на плошчы 104 м2 (каля будынка абласнога краязнаўчага музея), В. М. Ляўко ў 1979–1982 гг. на плошчы больш за 500 м2. Культурны пласт XII ст. у раёне ратушы 0,7 м. Знойдзены пацеркі, шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы. На перадмацерыку ў 1981 годзе выяўлены рэшткі драўлянай пабудовы са слядамі пажару. Падчас раскопак 1979 года на беразе р. Віцьба выяўлены 3 ярусы драўлянай прыстані (канец ХVІ–XVII стст.). У паўночнай частцы замка раскапаны фрагмент абарончых збудаванняў паўночнай сцяны. Культурны пласт 0,8–1,2 м. Знойдзены матэрыялы, якія адносяцца да ХVІ–XVII стст. і больш позняга часу.

 

Віцебскія замкі. Фота з сайта https://www.hort.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Взгорский замок // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 92–93.

2. Ляўко, В. М. Віцебскі Узгорскі астрог / В. М. Ляўко // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / склад. Ю. У. Каласоўскі ; рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : А–К. – С.183–184.

3. Ляўко, В. М. Віцебскі Узгорскі замак / В. М. Ляўко // Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – С. 138.

4. Ляўко, В. М. Узгорскі замак / В. М. Ляўко // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 84–85.

5. [Узгорскі замак] // Архітэктура Віцебска: з гісторыі планіроўкі і забудовы горада : манаграфія / Т. І. Чарняўская ; рэд. У. А. Чантурыя. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1980. – С. 17, 22.

6. [Узгорскі замак] // Панарама старога Віцебска / Ю. Н. Кішык. – Мінск : Полымя, 1995. – С. 22–24.

7. Якімовіч, Ю. А. Узгорскі замак / Ю. А. Якімовіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 592–593.