Валун «Вялікі камень» Кудаеўскі. Аршански раён, в. Кудаева
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 08.11.2018 11:36
Кудаеўскі валун лічыцца трэцім па велічыні камнем у Беларусі. Знаходзіцца на тэрыторыі Андрэеўшчынскага сельскага Савета ва ўрочышчы ўчастка «Чысцік» у квартале № 196 Аршанскага лясніцтва Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас». Валун размешчаны ў 0,6 км на поўдзень ад вёскі Кудаева.
Плошча помніка складае 34,5 м2, плошча ахоўнай зоны – 141,9 м2.
Валун складзены ружовым гранітам, доўгая яго вось дасягае 6,9 м, кароткая – 5 м, вышыня валуна – 2 м, акружнасць – 22,8 м, вага – больш за 180 т.
Валун прынесены ледніком каля 150 тыс. гадоў назад з Аландскіх астравоў, размешчаных у Балтыйскім моры каля Швецыі.
З'яўляецца геалагічных помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
ЛІТАРАТУРА
1. Валун «Большой камень Кудаевский» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 11.
2. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 104.