Агаленне геалагічнае «Адроў». Аршанскі раён, в. Навасёлкі
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 08.11.2018 11:30
Размешчана на тэрыторыі Вусценскага сельскага Савета ў 0,3 км на ўсход ад вёскі Навасёлкі на левым беразе р. Адроў у 0,1 км ад месца ўпадзення ў р. Днепр. Плошча агалення складае 50 м2, плошча ахоўнай зоны – 70 м2.
Агаленне знаходзіцца на ўступе першай надпойменнай тэрасы на левым беразе р. Адроў, вышыня якой складае 6 м. Познепаазерскія рачныя адкладанні ўтвараюць лінзу, якая прасочваецца ўздоўж рэчышча Адрова на 20 м.
Ледавіковая фаўна характарызуецца перавагай халадалюбівых відаў, якія жывуць ў дробных вадаемах і адкрытых месцах тундравай зоны.
ЛІТАРАТУРА
1. Обнажение «Адров» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.
2. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 105–106.