Парк дэндралагічны. Аршанскі раён, г. п. Копысь
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 08.11.2018 11:48
Дэндралагічны парк з'яўляецца помнікам прыроды мясцовага значэння. Парк быў закладзены ў 1978 годзе на плошчы 6 га на пустцы побач з г. п. Копысь. У цяперашні час яго плошча складае 7 га. Тут растуць больш за 250 відаў экзатычных раслін.
Тэрыторыя парка размежавана на 8 секцый: Беларусь, Далёкі Усход (дзве секцыі), Сярэдняя Азія, Крым – Каўказ, Еўропа, Сібір, Паўночная Амерыка. Алеі ўтвораны пасадкамі каштана конскага, туі заходняй, каліны чырвонай, рабіны звычайнай, елі калючай. Шырыня асноўных алей ад 4 да 5 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Ботанический памятник природы «Дендросад» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 21.
2. Быньков, А. На разных континентах за полчаса можно побывать, посетив дендропарк Копысского лесничества / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 3 сент. – С. 22.
3. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 109.