Агаленне геалагічнае «Орша». Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 08.11.2018 14:07
Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння размешчаны на тэрыторыі г. Орша на левым беразе р. Днепр ля мемарыяльнага комплексу «Кацюша». Ён замацаваны за УА «Аршанскі дзяржаўны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій». Плошча агалення складае 250 м2, а плошча ахоўнай зоны – 300 м2.
Дэвонскія даламіты агаляюцца на левым беразе р. Днепр, ва ўступе другой надпойменай тэрасы. Магутнасць горных парод дэвонскага ўзросту складае 2,5 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Обнажение «Орша» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.
2. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 106.