Агаленне геалагічнае «Пашына». Аршанскі раён, в. Пашына
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 08.11.2018 14:36
Размешчана на тэрыторыі Крапівенскага сельскага Савета ў 0,15 км на паўночны ўсход ад в. Пашына. Плошча агалення складае 20 га, а плошча ахоўнай зоны – 30 га.
Агаленне змяшчаецца на ўступе першай надпойменнай тэрасы р. Днепр.
Пясок і гравійна-галечныя адкладанні багатыя рэшткамі выкапнёвых жывёл, якія прадстаўлены косткамі і зубамі буйных і дробных млекакормячых (да 15 відаў). Гэтыя віды жывёл жылі прыблізна 10–15 тыс. лет назад, калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося раставанне і разбурэнне паазерскага ледніка, кліматычныя ўмовы дасягнулі найбольшай суровасці і пашырыліся тундравай зонай.
У гэтым жа агаленні знойдзены рэшткі больш чым 30 відаў малюскаў. Сярод іх пераважаюць водныя віды, якія жылі ў часовых плыткіх пратоках са слабым цячэннем. Гэтыя малюскі адпавядаюць найбольш халоднаму інтэрвалу паазерскага абледзянення.
ЛІТАРАТУРА
1. Обнажение «Пашино» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.
2. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 107.