Валун «Рамальдаўскі». Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 08.11.2018 15:01
Знаходзіцца на тэрыторыі Клюкаўскага сельскага Савета ва ўрочышчы «Замхоўе» ў квартале № 6 Асінторфскага лясніцтва Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас».
Валун размешчаны ў 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Рамальдава. Плошча помніка складае 11,1 м2, плошча ахоўнай зоны – 87,3 м2.
Валун складзены ружовым гранітам. Даўжыня валуна дасягае 3,7 м, шырыня – 3 м, вышыня – 0,6 м, акружнасць – 10,4 м, вага – 18 т.
Валун накіраваны ў напрамках паўночнага захаду і паўднёвага ўсходу, мае згладжаную паверхню, амаль ізаметрычную форму і прынесены ледавіком прыкладна 15–20 тысяч гадоў таму назад з заходняй Фінляндыі падчас паазерскага абледзянення. На паверхні валуна растуць імхі і лішайнікі розных відаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Валун «Ромальдовский» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.
2. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 105.