Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Роў Рудакоў. Аршанскі раён, в. Сметанка

Геалагічны помнік прыроды размешчаны на тэрыторыі Зубаўскага сельскага Савета ў кварталах № 10, 12 Копыскага лясніцтва Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас» у 0,6 км на захад ад вёскі Сметанка.

Плошча помніка складае 80 га.

У тыповай эразійнай даліне на яе днішчы ўскрываецца ўнікальнае Александрыйскае агаленне. У сваёй верхняй частцы даліна разгаліноўваецца, у сярэдняй і ніжняй яна мае лінейную форму і адносную глыбіню да 20–30 м. Днішча даліны плоскае. Схілы даліны спусцістыя, і толькі ў месцах прамываў р. Лапта – абрывістыя.

Рудакоў роў утварыўся 14 тыс. гадоў таму назад падчас паазерскага ледавіковага перыяду ў выніку размыву адкладаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. «Рудаков ров» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.

2. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 107.