Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Узгорак «Ключнікоўскі». Аршанскі раён, в. Клюшнікава

Геалагічны помнік размешчаны на тэрыторыі Вусценскага сельскага Савета ў 0,5 км на захад ад вёскі Клюшнікава. Плошча помніка складае 90 га.

Гэта буйны, злёгку выцягнуты ў паўночна-ўсходнім напрамку, выразна выяўлены ў рэльефе ўзгорак шырынёй 0,7 км і даўжынёй 1,7 км. Узгорак мае авальную форму ў плане і купалападобны выгляд у рэльефе з пакатымі (8–10°) схіламі і слабавыпуклай вяршыняй. Абсалютнае значэнне вяршыні пагорка дасягае 211 м над узроўнем мора пры адноснай вышыні 32 м. Вакол узгорка сустракаюцца лагчыны, месцамі забалочаныя або занятыя далінай р. Ключнікава.

Узгорак утварыўся прыблізна 130–150 тыс. гадоў таму назад падчас сожскага аблядзянення ў выніку выдушвання і нагнятання абломкавага матэрыялу да ледніковага краю.

 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Холм «Ключниковский» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.

2. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 107.