Узгорак «Мядзведзеўскі». Аршанскі раён, в. Мядзведзева
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 08.11.2018 15:21
Геалагічны помнік размешчаны на тэрыторыі Арэхаўскага сельскага Савета ў 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Мядзведзева. Плошча помніка складае 100 га.
Мядзведзеўскі ўзгорак уяўляе сабой ізаляванае акруглае ўзвышэнне, якое ўтварылася ў выніку адкладу слоістага матэрыялу ў возеры паміж ледзянымі грудамі прыкладна 15–20 тыс. гадоў таму назад падчас паазерскага абледзянення. Пасля раставання лёду матэрыял асеў на зямлю і ўтварыў узгорак. Мядзведзеўскі ўзгорак мае слабавыпуклыя вяршыні і схілы. Адносная вышыня ўзгорка дасягае 10 м, дыяметр – ад 500 да 625 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Холм «Медведевский» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.
2. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 108.