Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крыніца Баеўская. Дубровенскі раён, в. Баева

Факт існавання крыніцы з гаючай вадой каля мястэчка Баева занатаваў у 1872 годзе яшчэ настаўнік Баеўскага народнага вучылішча У. Піневіч.

Легенда распавядае як аднавокі конь, што пасвіўся каля гэтага месца, дзе цяпер крыніца, упаў, а калі яго выцягнулі – пачаў бачыць... Народ, даведаўшыся пра гэта, пачаў прыходзіць да крыніцы і вылечвацца. За ахвяраванні, што прыносілі людзі, пабудавалі капліцу, якая ніколі не пуставала. Але тутэйшы поп, даведаўшыся пра гэта, замкнуў капліцу. Праз некалькі дзён крыніца гэта з'явілася ў іншым месцы, а капліца засталася пустой. Калі ж людзі даведаліся пра гэта, пачалі прасіць папа не замыкаць капліцу. А як дзверы капліцы перасталі замыкаць – крыніца вярнулася на сваё месца. З гэтай прычыны пачалі тут штогод святкаваць 12 пятніцу пасля Вялікадня. У гэты дзень народу збіралася да 5 тысяч чалавек. Многія хворыя і зараз вылечваюцца тут.

Яшчэ адна легенда распавядае пра сталага чалавека, які некалі хадзіў да Баева і шукаў сярод людзей лекара, які б здолеў вылечыць цяжкую хваробу, ад якой пакутваў. Нехта з людзей параіў яму звярнуцца да вядомай у іх мясцовасці знахаркі. Уважліва выслухаўшы вандроўніка, знахарка згадзілася яму дапамагчы, але папрасіла, каб той схадзіў у крыніцу да каплічкі і прынёс ёй крынічнай вады. Шлях да крыніцы быў нядоўгі, але кожны крок хвораму даваўся з цяжкасцю. Нягледзячы на гэта, мужчына прынёс знахарцы вады з крыніцы. Той вадой яна і вылечыла яго.

Сёння крыніца б'е сярод хмызняку на левым беразе ракі Мярэя. Вада ў ёй смачная і хутка праганяе смагу.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баеўская крыніца // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / [склад. Н. А. Дударава]. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 24–25.

2. Шпакова, А. Родины моей любимый уголок / А. Шпакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 13 ліп. – С. 2–3.