Камень вялікі Хараброўскі. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 08.01.2019 16:12
Камень ляжыць у рэчышчы р. Дзвіна блізка ад яе правага берага ля былога маёнтка Хараброва. Гэты волат, расколаты на некалькі глыбаў, выглядае эфектна. У нізкую ваду ён агаляецца амаль цалкам, а ў нармальную або высокую ўяўляе з сябе востраў ці тырчыць адной або дзвюма галовамі з вады.
Выказвалася меркаванне, што некалі камень быў «барысавым», а пасля разбураны выбухам. Як сведчылі старажылы, камень пацярпеў пры будаўніцтве «сталінскіх» дотаў. На будоўлю патрабавалася шмат камення, за яго плацілі грошы. Каменне з палёў хутка прыбралі, таму больш прадпрымальныя людзі палезлі ў раку. А тут адразу 200 тон матэрыялу. Аднак выбух толькі раскалоў аграмадзіну на вялізныя кавалкі ды засеяў дно возера рознавялікімі аскепкамі чорнага колеру.
ЛІТАРАТУРА
1. Вялікі камень Хараброўскі // Пуцявінамі роднага краю: прырода і гісторыя Верхнядзвіншчыны / А. Бубала. – Наваполацк : А. У. Маладзечкін, 2017. – С. 64.
2. На поўначы зямлі беларускай // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 4 жн. – С. 3.
3. Пакульневіч, Я. На поўначы зямлі беларускай / Я. Пакульневіч // Народная газета. – 2009. – 22 ліп. – С. 14.