Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гара Баяраўшчына. Пастаўскі раён

Гара Баяраўшчына – рэспубліканскі ландшафтны геамарфалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Гэта цікавая мясціна знаходзіцца недалёка ад Пастаў, усяго ў 4,5 кіламетрах на поўдзень ад горада. Мае плошчу каля 0,8 км2. Гара ўзвышаецца над навакольнымі ландшафтамі і мае выразна акрэсленыя межы: на захадзе – дрыгвістае ўзбярэжжа возера Амшанае, на поўдні – забалочаная нізіна ручая (левы прыток р. Мядзелка), на поўначы і ўсходзе – пойма ракі Мядзелка.

Гара Баяраўшчына ўяўляе сабой озавую граду, якая выцягнута з поўначы на поўдзень і выяўна ўзвышаецца над вакольнымі нізінамі. Утварылася яна ў часы таяння апошняга паазёрскага ледавіка, калі ў адным з ягоных языкоў утварылася трэшчына, якая і была запоўнена пясчаным водна-ледавіковым матэрыялам.

Гара мае даўжыню 1,1 км. Цэнтральная яе частка больш высокая (155,8 м) і шырокая (да 250 м); на поўнач і на поўдзень гара звужаецца да 50 м і паніжаецца да 8–10 метраў. Озавая града ўзвышаецца над наваколлем на 15–20 метраў. У яе верхняй частцы знаходзяцца невялікія ўзгоркі і ўпадзіны з адноснай вышынёй і глыбінёй 5–8 метраў.

Складзена гара светла-жоўтым пяском і алеўрытам лінзападобнай формы, таўшчынёй 8–20 метраў.

На цяперашні час усходняя частка гары разворваецца, астатняя занята змешаным лесам. На раллі адбываюцца актыўныя працэсы разбурэння, пераважна водная эрозія.

На поўнач ад озавай грады ў недалёкім мінулым паверхня актыўна распрацоўвалася кар'ерам, у выніку чаго ад возера Амшанае да невялічкага безыменнага азярца працягнулася забалочанае паніжэнне, парослае хмызняком. На поўдзень ад гары і зараз вядзецца здабыча пяску ў кар'еры.

Знаходжанне помніка прыроды «Гара Баяраўшчына» ў маляўнічым ландшафце паміж 3 азёрамі і далінай ракі Мядзелкі робіць гэту мясцовасць вельмі прываблівай для турызму і адпачынку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гара Баяраўшчына // Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. – Паставы : Сумежжа, 2004. – С. 10–11.

2. Гара Баяраўшчына // Пастаўскі край. – 2001. – 31 студз. – С. 2.