Агаленні «Суражскія». Віцебскі раён, г. п. Сураж
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 09.07.2019 08:35
Геалагічны помнік прыроды «Суражскія агаленні» ўключае ў сябе 8 аб'ектаў агульнай плошчай 4 гектары: Чорны Бераг, Барысава Гара, Дзяснінава, Рагатка, Шапурова, Слабада на Касплі, Слабада Дзвінская, Дрычалукі.
Знаходзіцца ў 36 км на паўночны ўсход ад г. Віцебска, у наваколлях г. п. Сураж на беразе р. Дзвіна, у вусці рэк Каспля і Усвяча. Уяўляе сабой фрагменты натуральных геалагічных агаленняў, якія маюць навуковую, культурную і асветніцкую каштоўнасць. Вывучэнне агаленняў дазваляе атрымаць звесткі пра клімат, флору і фаўну мінулых геалагічных перыядаў. Тут сустракаюцца рэшткі дробных млекакормячых, наземнай фауны, малюскаў, астраподаў і інш. Агаленні з'яўляюцца апорнымі стратыграфічнымі зрэзамі пры вызначэнні ўзросту трацічных адкладаў валдайскага (паазёрскага) абледзянення.
ЛІТАРАТУРА
1. Геалагічны помнік прыроды «Суражскія агаленні» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І .А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 51.