Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік гідратэхнічнага будаўніцтва. Лепельскі раён

Помнік гідратэхнічнага будаўніцтва – Бярэзінская водная сістэма – злучае басейны рэк Бярэзіна і Заходняя Дзвіна. Працягласць сістэмы 169 км, у межах раёна – 95 км.

Праекты водна-транспартнага шляху з Чорнага ў Балтыйскае мора праз рэкі Дняпро і Заходняя Дзвіна прапаноўваліся з часоў Пятра I. Будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы пачалося ў 1797 годзе, закончана ў 1805. Аднак было выяўлена, што ў тэхнічным праекце былі зроблены памылкі, у выніку штучны водны шлях з Чорнага ў Балтыйскае мора праз Бярэзінскую сістэму не меў транспартнага значэння, таму што глыбіня ў Бярэзінскім канале, які злучае азёры Плаўна і Бярэшча, вельмі зніжалася ў межань. Сістэма праходзіць па паўночна-ўсходняй ускраіне Верхне-Бярэзінскай нізіны і ўключае наступныя водныя ўчасткі: Сергуцкі канал (даўжыня 10 км, шырыня 6–8 м) – рака Сергуч (Бузянка) – возера Манец – возера Плаўна – Бярэзінскі канал (даўжыня 8 км, шырыня 8–10 м, у месцы выхаду з возера Плаўна – 15 м) – возера Бярошча – рака Бярошча – Верабскі канал (даўжыня 2,5 км, шырыня каля 10 м) – рака Эса – возера Лепельскае – рака Ула.

У 1805–1807 гг. сістэма выкарыстоўвалася для лесасплаву і суднаходства.

У 1825–1826 гг. перабудавана і да 1930 года выкарыстоўвалася для сплаву лесу толькі ў высокую ваду.

Цяпер водная сістэма страціла гаспадарчае значэнне, не дзейнічае.

З'яўляецца помнікам гідратэхнічнага будаўніцтва XVIII–XIX стст.

 

Частка Бярэзінскага воднага шляху (ад ракі Бярэзіны да ракі Улы). Фотаздымак з сайта http://slavnauka.ruСхема Бярззінскай воднай сістэмы. Фотаздымак з сайта http://www.berezinsky.by

ЛІТАРАТУРА

1. Ашэраў, Ф. М. Помнік гідратэхнічнага будаўніцтва / Ф. М. Ашэраў, У. Д. Будзько // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 276–277.

2. Стельмах, А. В. Березинская водная система / А. В. Стельмах. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – 24 с.