Барысаў камень. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 08.11.2018 15:23
- Адноўлена 04.07.2019 10:34
Барысаў камень - помнік эпіграфікі XII стагоддзя. Мясцовыя назвы: Барыс-хлебнік, Барыс, Барыс-Глеб. Знаходзіцца каля Сафійскага сабора, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Раней знаходзіўся каля в. Падкасцельцы, за 5 км ад Полацка, на правым беразе Заходняй Дзвіны.
Камень-валун каля 8 м у акружнасці, паверхня няроўная. На ім высечаны шасціканцовы крыж (даўжыня больш за 1,5 м) і надпісы «ХС НІка» і «Господи помози рабу своему Борису». Раней у басейне Заходняй Дзвіны было больш за 10 валуноў з аднолькавымі крыжамі і надпісамі. Мяркуюць, што крыжы выбіты паводле загаду князя Барыса Усяславіча ў 1-й трэці XII стагоддзя ў сувязі з ажыццяўленнем язычніцкіх вераванняў і для ўвекавечання імя князя.
ЛІТАРАТУРА
1. Барысавы камяні // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусы. – С. 327.
2. Барысавы камяні // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1 : А–Беліца. – С. 315.
3. Барысаў камень // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 337.
4. Воднева, І. Маўклівы сведка мінуўшчыны / І. Воднева // Полацкі веснік. – 2008. – 15 крас. – С. 4.
5. Пальцев, А. Борисов камень / А. Пальцев // Химик (Новополоцк). – 2002. – 22 февр. – С. 2.
6. Пальцев, А. Борисов камень / А. Пальцев // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 12 лістап. – С. 7.
7. Прышчэпава, Д. Ці з'явіцца ў Полацку Рагнеда? / Д. Прышчэпава // Звязда. – 2008. – 17 верас. – С. 6.
8. Пуцко, В. Г. Ars Saera Полоцкой земли XI–XIII вв. / В. Г. Пуцко // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі : матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24–25 кастрычніка 2007 г.) / уклад.: Т. А. Джумантаева. – Полацк, 2009. – С. 133–143.