Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Капішча. Сенненскі раён, г. Сянно

Каля былой в. Бачарова знаходзіцца капішча – разнавіднасць язычніцкага свяцілішча. Асаблівасць – пляцоўка круглай формы, у цэнтры якой узвышаецца дуб у чатыры ахопы.

Дуб лічыўся святым і называўся «волатам». Каля дуба з невялікіх камянёў выкладзена круглае вогнішча, якое называлася «агнём» або «жыжай».

Самай вялікай увагай на пляцоўцы карыстаўся камень (магчыма Х стагоддзя), які называўся «дзед» або «стары». Каля дуба знаходзілася крыніца, вада якой лічылася святой і лекавай. Дубу, агню і каменю людзі неслі свае ахвяраванні. Капішча мела свайго святара, які прымаў ахвяру, падтрымліваў агонь, спраўляў язычніцкае богаслужэнне.

Людзі ставіліся да яго з вялікай павагай. З надыходам хрысціянства і ў сувязі з барацьбой духавенства супраць рэшткаў язычніцтва статус капішча знізіўся. Аднак гэтая малельня праіснавала да пачатку XX стагоддзя.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі гэтыя землі былі ў маёмасці памешчыка Карла Свяцкага. Вакол лесу, дзе размяшчалася капішча, знаходзіліся гразкія балоты і шматлікія сажалкі.

Капішча – лясная паляна, у цэнтры якой расце дуб. З аднаго боку ад яго ляжыць плоскі камень з выявай сонца, а з другога знаходзіцца невысокі каменны ідал. Пры жаданні можна адрозніць яго галаву, нос, вочы. Але знаўцы сцвярджаюць, што гэта фалічны сімвал, сімвал урадлівасці. Невыпадкова да яго звяртаюцца бяздзетныя жанчыны ў надзеі нарадзіць дзіця.

Галінасты дуб са ўсіх бакоў быў абвязаны тканымі паясамі, рознакаляровымі стужачкамі, кавалачкамі кальчугі. На плячах у ідала знаходзіўся расшыты белы ручнік, заколаты старадаўняй фібулай. Побач стаяла талерачка для дароў, якія вясной на Юр'еў дзень падчас абраду прыносілі ідалу.

Пасля таго як жрэц, узброены кіем, спальваў ахвяру, юнакі і дзяўчаты спявалі прыгожыя юр'еўскія песні. Трымаючыся за рукі, яны апускаліся перад ідалам на калені. Каб дзеці нараджаліся здаровымі, а ўраджай быў добрым, трэба было тройчы прапаўзці вакол каменнай статуі.

З прыняццем хрысціянства статус капішча знізіўся, аднак малельня праіснавала да пачатку XX стагоддзя.

 

Капішча. Сенненскі раён, былая в. Бачарова. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byКапішча. Сенненскі раён, былая в. Бачарова. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кавалеўскі, С. З язычніцкіх часоў / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2016. – 13 февр. – С. 14.

2. Кавалеўскі, С. Подых даўніны / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2011. – 24 лістап. – С. 16.

 

СПАСЫЛКІ

arrow З гісторыі горада Сянно. Афіцыйны сайт Сенненскага райвыканкама