Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крыніца «Каплічка». Сенненскі раён, г. Сянно

З даўніх часоў над крыніцай знаходзілася капліца, якая была знесена ў 1937 годзе. Адсюль і сучасная назва крыніцы «Каплічка».

Вада з крыніцы заўсёды лічылася лекавай. Яшчэ ў 1802 годзе ў г. Сянно з аглядам вучылішчаў пабываў расійскі мінеролаг і хімік Васіль Севяргін. Ён адзначыў: «Вода имеет серопеченочный (сероводородный запах), при том слабит низом и облегчает грудь, когда пьют оной стакана два по утру».

Крыніца змяшчае невялікую колькасць серавадароду і селен.

Напрыканцы 1990-х гадоў мясцовыя ўлады добраўпарадкавалі крыніцу: паставілі жалезабетонныя кольцы, вакол іх узвялі паўкруглы будынак у выглядзе часоўні.

Рашэннем Сенненскага райвыканкама № 107 ад 18.02.2011 г. крыніца набыла статус гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння.

Помнік прыроды знаходзіцца на поўдзень ад Сенненскага возера, каля дома № 8 па вуліцы Віцебская ў г. Сянно. Вуліца з'яўляецца рэспубліканскай дарогай Р86.

Землекарыстальнік – УП «ЖКГ». Мяжа ахоўнай зоны – 42 м па перыметры ад крыніцы. Агульная плошча – 90 м2. Забеспячэнне крыніцы ажыццяўляецца з паўднёва-ўсходняга напрамку.

Прылеглая тэрыторыя да помніка прыроды ў тратуарнай плітцы. Вада выводзіцца праз трубу.

 

Крыніца «Каплічка». Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byКрыніца «Каплічка». Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byКрыніца «Каплічка». Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта www.rodnikbel.tk

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. В. Каплічка : краязнаўчыя нарысы / В. В. Бандарэвіч ; В. В. Бандарэвіч // Экскурсія да вытокаў горада Сянно. – 2008. – С. 30–32.

2. Кавалеўскі, С. Карысць з крыніц / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2004. – 4 верас. – С. 5.

3. Кавалеўскі, С. Гаючы сенненскі выток / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2014. – 29 марта. – С. 12.

4. Карысная «Каплічка» / падрыхт.: С. Кавалеўскі, А. Бынькоў // Витебские вести. – 2017. – 22 апр. – С. 9.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Сайт «Крыніцы Беларусі»