Крыніца «Пясчанка». Сенненскі раён, г. Сянно
- Подробности
- Створана 23.09.2019 15:23
- Адноўлена 23.09.2019 09:35
Статус гідралагічнага помніка мясцовага значэння крыніца «Пясчанка» атрымала ў 1992 годзе згодна з рашэннем Сенненскага райвыканкама.
На той момант прылеглая да вытоку тэрыторыя зарасла кустамі і мела непрывабны від. З цягам часу пры фінансаванні раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачалося добраўпарадкаванне крыніцы.
У 2016 годзе была ўстаноўлена купальня, якой могуць карыстацца любыя жадаючыя.
Крыніца «Пясчанка» размешчана ў г. Сянно на захад ад дарогі Р25, каля магазіна па вуліцы К. Маркса. Да гідралагічнага помніка пракладзена пешаходная дарожка. Побач знаходзіцца вуліца Пясчанка. Верагодна ад яе крыніца атрымала назву.
Мяжой помніка прыроды з'яўляецца зона 13,99 м па перыметры ад крыніцы.
Плошча – 11 м2. Землекарыстальнік – УП «ЖКГ».
Побач з помнікам прыроды была пабудавана купель Святой Троіцы. Крыніца папаўняе невялікую рэчку Каменку, якая звязвае Сенненскае і Рахальскае азёры.
ЛІТАРАТУРА
1. Прахалода «Пясчанкі» / падрыхт. С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2016. – 24 сент. – С. 6.
СПАСЫЛКІ