Валун «Вялікі камень» старынаўскі. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 21.10.2019 15:23
- Адноўлена 21.10.2019 08:27
Валун «Вялікі камень» старынаўскі знаходзіцца каля в. Папялы Ломашаўскага сельсавета, за 2,1 км на захад ад в. Прошкава ў густым забалочаным лесе ляжыць валун з шэрага граніту пад назвай «перуноў» камень. У плане ён мае трапецападобную форму, памерамі 1,65х1,2 м, вышынёй 0,85 м. Па паверхні валуна праходзіць груба высечаная баразна, якая арыентавана лініі захад – паўночны захад. Некалі тут рос магутны дуб. Яшчэ ў нядаўнія часы каля яго маліліся людзі.
Паводле падання, на бліжэйшых могілках стаяў храм, які потым праваліўся пад зямлю.
Камень быў прысвечаны славянскаму і балцкаму богу навальніцы Перуну.
ЛІТАРАТУРА
1. Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 29.
2. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.