Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валун «Камень з рыбкамі». Глыбоцкі раён

Валун «Камень з рыбкамі» знаходзіцца паблізу ад вёскі Багушэвічы, за 0,5 км на захад ад хутара Пацэвічаў, у хмызняку захаваўся валун ружовага граніту памерамі 1,95 х 1,5 м, вышынёй 1,3 м, які мясцовыя жыхары называюць камень «з рыбкамі». Такая назва дадзена, відаць, таму, што на бакавой роўнядзі валуна знаходзіцца ўключэнне (ксеналіт) іншай паводле саставу пароды – шэрага гнейсу і ў выглядзе пляскатага эліпса (0,85х0,25 м). Частка гнейсу разбурылася, у выніку чаго і ўтварылася паглыбленне, у верхняй частцы якога выступае яшчэ адзін эліпс меншых памераў. Магчыма, што прыродныя рысы гэтага ксеналіту былі яшчэ падпрацаваны рукой чалавека так, каб яго відарыс больш нагадваў рыбу.

Лічыцца, што гэтую выяву стварылі французы ў XIX стагоддзі з мэтай адзначыць месца захавання яшчэ аднаго скарбу. Паводле падання, большая з гэтых рыбак (эліпсаў) паказвае напрамак, дзе знаходзіцца тое месца і адлегласць да яго, меншая – глыбіню, на якой закапаны скарб.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 29.

2. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.