Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Валун «Чортаў камень» вялецкі. Глыбоцкі раён

Валун «Чортаў камень» вялецкі знаходзіцца каля в. Вялец Пліскага сельсавета, за 1 км на паўднёвы захад ад возера Вялец, ляжыць валун ружовага граніту, які мясцовыя жыхары называюць «чортаў» камень. Памеры яго 3,55х1,75 м, вышыня 0,8 м. На камені захавалася каля 30 ямак дыяметрам 5–6 см і глыбінёй каля 3 см. Сценкі ямак загладжаныя, адшліфаваныя і, відавочна, узніклі ад вярчэння трывалых прадметаў.

Паводле аднаго падання, на камені скакаў і кружыўся чорт, і ад яго пятак утварыліся такія ямкі.

Паводле іншага падання, гэты камень падабраў чорт і хацеў ім разбурыць касцёл.

Валуны з падобнымі ямкамі вядомы ў Прыбалтыцы, Карэліі і Фінляндыі. Лічылася, што максімальная ўсходняя мяжа пашырэння такіх камянёў праходзіла раней па тэрыторыі Латвіі і Літвы. Зараз тэрытарыяльна вялецкі «чортаў» камень сярод падобных валуноў самы паўднёва-ўсходні. Спецыялісты сцвярджаюць, што ямкі ў камені былі створаны чалавекам прыкладна з 2–2,5 тысячы гадоў таму назад у час абрадаў пакланення продкам, сонцу або богу ўрадлівасці. Перад увядзеннем хрысціянства хутчэй за ўсё камень звязвалі з культам бога статка Вялесам.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 29.

2. Мірончык, У. Каменныя сімвалы веры / У. Мірончык // Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 8 мая. – С. 7.

3. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 12.