Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Камень Змееў. Чашніцкі раён, в. Гогалеўка

Незвычайны па сваёй форме валун эпохі бронзы размешчаны ў лесе на мяжы Чашніцкага і Лепельскага раёнаў каля вёскі Гогалеўка.

Геалагічны помнік мясцовага значэння мае ўнікальны па памерах выхад на паверхню зямлі блока сцэментаванай пясчана-гравійна-галечнай сумесі (кангламерата) пад уздзеяннем ледніка. Аналага такога праяўлення ледніковай дзейнасці на тэрыторыі Віцебшчыны не ўстаноўлена. Праведзеныя даследванні падцвердзілі каштоўнасць падобнага на марскую скалу аб'екта. Значныя памеры самай вялікай глыбы кангламерата не могуць не ўражваць. Яе даўжыня 10,7 м, шырыня – 3,4 м, вышыня – 3,98 м. Недалёка ляжаць яшчэ два фрагменты глыбы меншых памераў. Навукоўцы мяркуюць, што пад зямлёй знаходзіцца асноўная частка кангламерата, якая не падвяргалася ўздзеянню экзагенных працэсаў, што адбываюцца на паверхні.

Цікава, што, апроч моху і іншай дробнай расліннасці, на валуне нядрэнна сябе адчувае сасна. Яе карані літаральна ўкруціліся ў камень. Адкуль бярэ дрэва рэсурсы для развіцця – невядома.

Згодна з легендай, тут жыў аднагаловы Змей, які быў добрым краўцом і ўмеў пераўтварацца ў чалавека. Ён часта выгінаўся дугой і лётаў над Лукомльскім возерам, каб аглядзець наваколле, потым падаў на зямлю і станавіўся хлопцам-прыгажуном. У вёсцы Абузер'е ён убачыў дзяўчыну, у якую закахаўся. Яна доўга хавалася ад яго, але ўрэшцэ скарылася і выйшла замуж. Аднойчы дзяўчына пасвіла свіней на полі, да яе прыляцеў Змей і папрасіў, каб яна пільнула, калі будзе навальніца, пакуль ён будзе адпачываць. Але дзяўчына не зрабіла так, як ён прасіў. Калі бліснула маланка і прагрымеў гром, Змей прачнуўся і, ударыўшы жонку, з чалавека абярнуўся цмокам і паляцеў да свайго жытла, каб схавацца ад Перуна. Над возерам у яго трапіла маланка, і Змей бухнуўся ў ваду. Але акрыяў і зноў узняўся ў неба. Толькі з трэцяга разу бліскавіца забіла казачную рэптылію недалёка ад яе сховішча. Людзі шмат разоў закопвалі Змея, але раніцай зямля аказвалася раскіданай. Аднаму дзядку прыснілася, што трэба малым дзецям насіць пясок. На дапамогу ім прывялі жарабят з прывязанамі да шыі торбамі. З тыдзень яны цягалі пясок, каб засыпаць цмока. Магілай Змея лічыцца курган, што знаходзіцца недалёка ад валуна.

Змееў камень з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю мясцовага значэння.

 

Змееў камень, в. Гогалеўка. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Змееў камень, в. Гогалеўка. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byЗмееў камень, в. Гогалеўка. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Змееў камень, в. Гогалеўка. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Змееў камень, в. Гогалеўка. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Клімковіч, І. Змееў камень : паданне / І. Клімковіч // Народная газета. – 2012. – 11 лют. – С. 14.

2. Легенда пра цмока / падрыхт. С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2017. – 14 февр. – С. 5.

3. Шушкевич, В. Змеев камень / В. Шушкевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 17 дек. – С. 9.

4. Яцкевич, Т. Змеев камень / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2010. – 5 марта. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Легенда пра цмока, альбо Чаму валун у Чашніцкім раёне завецца Змееў камень

 arrow «Змеев камень»