Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крыніца «Іезус». Чашніцкі раён, в. Вішкавічы

Крыніца з жыватворнай мінеральнай вадой знаходзіцца за вёскай Баравая, убок вёскі Вішкавічы Чашніцкага раёна, і размешчана на дне глыбокага яра. З даўніх часоў яе лічылі святой за цудатворныя ўласцівасці. Крыніца ў свой час была асвешчана царквой.

Да крыніцы вядзе звілістая лесвічка. Прыступкі тут не з каменя, не з бетона, а з каранёў дрэў. Карані гадамі агаляліся з-пад зямлі і шліфаваліся пад нагамі людзей, якія прыходзілі сюды, каб вылечыць душу і цела. Ваду з крыніцы лічаць лячэбнай. Вада тут б'е фантанам і пахне серай. Раней каля крыніцы стаяў крыж і была капліца. У капліцу людзі прыносілі грошы і палатно.

Дзіўную сілу крыніцы ведаюць даўно. Цікавыя звесткі адносяцца да XIX стагоддзя. Дачкі Іванскага пана Ігната Валадковіча паміралі ў дзяцінстве ад загадкавай хваробы. Лічылася, што над гэтым родам навіс злы рок. Нібы пацвярджэнне гэтай версіі – хвароба дачкі Вінцэнта Валадковіча Марыі. Мясцовы знахар параіў адвезці дзяўчынку да крыніцы, і святая вада дапамагла ёй збавіцца ад хваробы. Марыя пражыла доўгае цікавае жыццё (1887–1967), дарэчы, атрымала медыцынскую адукацыю. Тады шчаслівы бацька ў знак падзякі пабудаваў на крыніцы драўляную капліцу. Паколькі Валадковічы былі каталікамі, крыніцу сталі называць «Іезус». Аднак пераважная большасць мясцовага насельніцтва вызнае праваслаўе, і таму называе крыніцу «Ісусавай».

У 1998 годзе рашэннем Чашніцкага райвыканкама крыніца «Іезус» была абвешчана помнікам прыроды.

Людзі шануюць крыніцу: кладуць грошы, манеткі і іншыя дробныя прадметы ў дупло вялікага дрэва, якое абвязана фартухам.

 

Іезус, крыніца. Чашніцкі раён, каля в. Вішкавічы. Фотаздымак з сайта https://www.svaboda.org

ЛІТАРАТУРА

1. Зайкоўскі, Э. М. Жыватворныя крыніцы Беларусі / Э. М. Зайкоўскі, Л. У. Дучыц. – Мінск : Ураджай, 2001. – 111 с. : іл.

2. Иисусов источник / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 12 лют. – С. 5.

3. Крель, А. Родник у озера Святое / А. Крель // Народнае слова. – 2006. – 17 студз. – С. 5.