Крыніца Скрыпуцёва. Талачынскі раён, в. Валковічы
- Подробности
- Створана 20.01.2020 09:34
- Адноўлена 20.01.2020 09:52
На тэрыторыі ландшафтна-гідралагічнага заказніка «Скрыпуцёва» ля в. Валковічы знаходзіцца крыніца з крыштальна чыстай вадой.
Яна адфільтравана каменна-кварцавымі пяскамі ледавіковага паходжання. Над ёй усталяваны памост і капліца з абразкамі.
Крынічную ваду давалі хворым на ныркі і прамывалі раны ў гады вайны.
У наш час да крыніцы прыязжаюць людзі нават з іншых абласцей.
Вада насычана ёдам, у ёй мала жалеза, яна гоіць раны, добра ўплывае на кровазварот, ачышчаючы арганізм ад шлакаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Бірукоў, В. Такіх месцаў у нас няшмат / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2005. – 16 ліп. – С. 4.
2. Кавалеўскі, С. Скрыпуцёва крыніца / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2006. – 21 верас. – С. 16.
3. Кавалеўскі, С. «У суботу Янка ехаў ля ракі...» / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2010. – 2 снеж. – С. 16.
4. Королев, М. Течет вода, журчит ручей / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2009. – 15 жн. – С. 4.
5. Прымак, І. Хрыстос прызямліўся ў Галошава, ці Адкуль пайшла талака? / І. Прымак // Народная газета. – 2010. – 14 ліп. – С. 15.
СПАСЫЛКІ