Града озавая «Межава». Расонскі раён
- Подробности
- Створана 02.07.2019 15:23
- Адноўлена 12.05.2020 10:18
Межаўская озавая града аднесена да помнікаў прыроды.
Града ўтварылася 16–13 тысяч гадоў таму назад у выніку апошняга ледавіковага перыяду. Яна мае вельмі выразную марфалагічную форму.
Адметнай асаблівасцю озавай грады з'яўляюцца вяршыні. Яны маюць плоскую форму плошчай да 100 м2 і такую рэдкую асаблівасць як скрыжаванне грады ракой.
У выніку раскопак былі знойдзены ганчарныя вырабы, якія паказваюць на тое, што ў VI–ІХ стст. на гэтым месцы знаходзіўся буйны населены пункт. Вясной сярод травы можна ўбачыць язычніцкія каменныя крыжы. Гэта гарадзішча полацкіх крывічоў.
Межаўская озавая града з'яўляецца часткай велізарнай озавай грады, якая цягнецца на дзясяткі кіламетраў і губляецца сярод азёр Пскоўскай вобласці Расіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Познай Россонщину : туристический путеводитель / [фото: П. А. Чимковский, Д. Н. Шамович]. – Новополоцк : О. И. Молодечкин, 2012. – 23 с.
СПАСЫЛКІ