Гара Гваздзіха, геамарфалагічны помнік прыроды. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 02.07.2019 15:23
- Адноўлена 07.04.2020 11:24
Помнік прыроды «Гара Гваздзіха» ўтварыўся прыкладна 14–15 тысячагоддзяў таму назад.
Гара добра захавалася і мае каштоўнасць для вырашэння шэрагу спецыяльных геалагічных і геамарфалагічных праблем.
Гэта найвышэйшая кропка Нешчардаўскага ўзвышша і Расонскага раёна. Вышыня 224 м над узроўнем мора.
Некаторыя міжузгоркавыя паніжэнні, якія акружаюць помнік, забалочаныя.
У наваколлі сустракаюцца міжузгоркавыя паніжэнні, якія запоўнены азёрнай вадой. Да іх ліку адносяцца воз. Карэчна (173,3 м над узроўнем мора, глыбіня да 12 м) і воз. Получка (179,2 м над узроўнем мора, глыбіня да 16 м).
На тэрыторыі помніка знаходзіцца шмат вялікіх валуноў дыяметрам каля 2-х метраў. Адзін з такіх валуноў знаходзіцца на вяршыні – выбаргскі граніт дыяметрам 2,2 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Познай Россонщину : туристический путеводитель / [фото: П. А. Чимковский, Д. Н. Шамович]. – Новополоцк : О. И. Молодечкин, 2012. – 23 с.
СПАСЫЛКІ